«Gods Tower» — беларускі англамоўны метал-гурт з Гомеля, заснаваны ў 1989 годзе.

Gods Tower
Жанры 1989—1992:
дэз-метал
трэш-метал з элементамі готык-метала і дум-метала
1992—дагэтуль:
паган-метал
фолк-метал
дум-метал
Гады 19892002
2010—дагэтуль
Краіны  Беларуская ССР
 Беларусь
Адкуль Гомель
Іншая назва «Chemical Warfare» (1989—1992)
Мова песень англійская
Лэйблы «Final Holocaust Records»
«MetalAgen Records»
«Sturmesflugel»
Склад Уладзіслаў Наважылаў, Віталь Абрамовіч, Юрый Сіўцоў, Дзмітрый Аўчыннікаў, Уладзіслаў Сальцэвіч
Былыя
ўдзельнікі
Дзмітрый Лазарэнка, Аляксандр Уракаў †, Аляксандр Эрыстаў †, Валерый Навасельцаў, Сяргей Сяргейчыкаў, Ірына Лазоўская
Іншыя
праекты
«Rasta»
godstower.com

Гісторыя правіць

Пачатак творчасці правіць

Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Леслі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 года гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 года канчаткова зацвердзіўся склад гурту: Аляксандр Уракаў (гітара), Леслі Найф (спеў), Юрый Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву «Chemical Warfare» і граў у стылі дэз/трэш-метал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом «Demolition Tape  (бел. (тар.))».

Gods Tower правіць

У канцы 1992 года гурт змяніў назву на «Gods Tower» і стыль творчасці на пэган готык дум метал. Летам 1993 года гурт выдае другі дэма-альбом «The Eerie». Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам «Final Holocaust Records» на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасні на студыі «TEF studio» гурт запісвае дзве песні для самотніка «Beyond Praying», але з-за краху студыі ён так і не з’явіўся.

У 1994 годзе ў гурце з’явіўся другі гітарыст — Аляксандр Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песню «Beyond Praying», а ўвосень выдае дэма «Canticles». Пасля гэтага гурт упершыню выступае за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі «Purgatory», «Desultory», «Samael» і «Cannibal Corpse».

У маі 1995 года ў гурце з’явіўся клавішнік Дзмітрый Аўчыннікаў, а летам з гурту быў звольнены Аляксандр Эрыстаў. У верасні была зроблена прома-касета «The Turns». Пазней, Gods Tower падпісвае кантракт з фірмай "MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 года гурт удзельнічае ў фестывалі ля Нямецкага горада Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як «In Flames», «Primordial», «Behemoth», «Crystal Age» і інш.

У 1995 годзе гурт запісаў альбом «The Turns». У маі-чэрвені 1996 года Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі «Aria», а праз год перазапісвае там жа і альбом «The Eerie».

У канцы 1997 года Gods Tower выдаў відэа-касету «Twilight Lives 94-97», на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачання, а таксама кліп «Beyond Praying».

У пачатку 1998 на студыі «MetalAgen» былі выдадзены кампакт-дыскі і касеты з альбомамі «The Turns» і «The Eerie». Таксама, былі запісаны кліпы на песні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсёй тэрыторыі СНД разам з такімі гуртамі, як «Paradise Lost», «Forgive-Me-Not», «Vicious Crusade», «N.R.M.», «Evthanazia» і інш. Паводле апытання чытачоў часопіса «Легіён», Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім метал-гуртам. У канцы 1999 года на нямецкай студыі «Sturmesflugel» была выдадзены зборнік лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 года гурт удзельнічаў у вялікім еўрапейскім фестывалі «Pepsi Sziget» у Будапешце.

Распад гурту правіць

Пасля вяртання з Венгрыі, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзмітрый Аўчыннікаў і Юрый Сівец. Замест іх у гурт прыходзяць Валерый Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільнюсе, а пасля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом «Abandon All Hope».

16 ліпеня 2002 года Gods Tower распадаецца з-за алкагалізму Аляксандра Уракава, гітарыста і кампазітара гурту[1]. 14 снежня 2003 Аляксандр Уракаў памёр[2].

Экс-Gods Tower правіць

Пасля распаду гурту, некаторыя яго ўдзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты.

Дзмітрый Аўчыннікаў (з 2003) і Юрый Сіўцоў (з 2001) іграюць у гурце «Rasta».

Лэслі Найф заснаваў праект «The Regent», якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом «This». Пазней Наважылаў выступаў вакалістам у гуртах «Dragonflame», «Stormhold» і «Chemical Warfare».

Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт «Misanthrope Count Mercyful».

Аднаўленне правіць

У маі 2010 года гурт абвясціў пра сваё аднаўленне ў «залатым складзе»[3]. Новым удзельнікам стаў Зміцер Лазарэнка[4]. Пасля пачатку рэпетыцый гурт запісаў відэазварот да прыхільнікаў[5] і запланаваў першы канцэрт у адноўленым складзе на 1 ліпеня 2010 года ў Гомелі.

Удзельнікі правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Зборнікі правіць

Кліпы правіць

  • «When Life Ends» (1994)
  • «Beyond Praying» (1994)
  • «The Eerie» (1998)
  • «An Eye For An Eye» (1998)
  • «Civilization» (2001)
  • «Rising Arrows» (2011)
  • «Yesterday’s Rivers» (2012)
  • «Poisonodog» (2014)

Іншае правіць

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Заява аб распадзе гурту Архівавана 16 студзеня 2008. (руск.)
  2. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета [руская] (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. Легендарныя Gods Tower вяртаюцца на сцэну: «Выступім ужо гэтым летам!» // Generation.by, 14 мая 2010 г.
  4. Gods Tower у «Залы славы беларускага года» Архівавана 28 жніўня 2011. // «Тузін Гітоў», 03 чэрвеня 2010 г.
  5. Адноўлены Gods Tower запісаў відэа-зварот да прыхільнікаў // Generation.by, 22 мая 2010 г.

Спасылкі правіць