Карты Google (англ.: Google Maps; раней Google Local) — набор праграм, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу і тэхналогіі, якія распрацаваны кампаніяй «Google».

Google Maps
англ.: Google Maps
Выява лагатыпа
URL google.com/maps
Тып сайта лічбавая карта[d], вэб-праграма і web mapping[d]
Рэгістрацыя Неабавязковая
Наведвальнасць
  • 2 000 000 000 чал. (люты 2012)[1]
Мова праграмавання C++, JavaScript, XML і Asynchronous JavaScript and XML[d]
Размяшчэнне сервера
Уладальнік Google
Аўтар Jens Eilstrup Rasmussen[d] і Lars Rasmussen[d]
Пачатак працы 8 лютага 2005
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэрвіс[en] уяўляе сабой карту і спадарожнікавыя здымкі планеты Зямля (а таксама Месяца[2] і Марса[3]). З сэрвісам інтэграваны бізнес-даведнік і карта аўтамабільных дарог, з пошукам маршрутаў, які ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расію, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірландыю (толькі цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.

Google Планета Зямля правіць

З сэрвісам таксама звязана праграма Google Earth — асобная праграма для Microsoft Windows, а таксама Linux, Mac OS. Як і Карты Google, праграма Google Планета Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і будаваць маршруты перамяшчэння. Яе добрай якасцю з’яўляецца трохмернае адлюстраванне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасць назірання пад адвольным вуглом (а не толькі строга зверху), паступовае ўдакладненне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых фотаздымкаў (на карце не з'яўляюцца «белыя плямы» замест яшчэ не загружаных фотаздымкаў, як у Картах Google), магчымасць мяккай змены маштабу (а не проста выбару з некалькіх прадвызначаных значэнняў).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Супольнасці
Блогі