HOMIE

беларускі спявак

HOMIE[1], сапраўднае Антон Аляксандравіч Табала (нар. 26 снежня 1989, Мінск[2][3]) — беларускі спявак, аўтар песень і музыкант[4].

HOMIE
Дата нараджэння 26 снежня 1989(1989-12-26) (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант, аўтар-выканаўца
Жанры хіп-хоп, рытм-н-блюз і поп-музыка

Біяграфія правіць

З дзяцінства займаўся хакеем[5][6], браў удзел у спаборніцтвах, у тым ліку міжнароднага фармату[7]. Гуляў Табала за менскія клубы «Дынама-Керамін», «Юнацтва», «Металург (Жлобін)».

На другім курсе ўніверсітэта кінуў хакей і заняўся музыкай[8]. Пачаў музычную кар’еру ў 2013 годзе пад псеўданімам HOMIE[9], у перакладзе «сябар», прыдуманым знаёмымі ў студэнцкія гады[10].

Першы альбом «Безумно можно быть первым» і трэк з такой самай назвай выпушчаны ў 2013 годзе, таксама зняты кліп. З гэтага часу з’явіліся першыя прыхільнікі. Станам на 17.1.2022 года трэк на YouTube сабраў 37,5 млн праглядаў[11].

У 2016 годзе Антон Табала зрабіў прапанову Дарыне Чыжык. У іх ёсць дзіця[12].

Дыскаграфія правіць

  • «Безумно можно быть первым»[13] (руск.)
  • «Кокаин»[14] (руск.)
  • «Лето» (EP)[15] (руск.)
  • «В городе где нет тебя»[16] (руск.)
  • «Прощай» (бел.: Бывай)

Зноскі

  1. Не пропустите онлайн-чаты #RUTalk с HOMIE и Денисом Ковальским!
  2. HOMIE. Эфир от 6 декабря на радио Strana.fm
  3. Рецензия: Homie — «Прощай»
  4. HOMIE — «Лето» НТВ
  5. Пик популярности. Молодые белорусские звезды эстрады и не только
  6. «Это были золотые времена в белорусском хоккее». Экс-игрок «Металлурга» стал известным певцом
  7. Рэпер Homie о поклонницах: «Пришла бабушка, у неё в руках были мои фото. И в этот момент я начинал себя чувствовать Стасом Михайловым» Архівавана 9 кастрычніка 2021.
  8. HOMIE (Антон Табала): «Я собираю песни как конструктор»
  9. Рэпер Homie в студии LifeNews|канал SHOT
  10. Певец Homie: «Я ушел из спорта в 2010 году, как только подписал контракт с „Металлургом“ — это были золотые времена в белорусском хоккее» Архівавана 14 студзеня 2022.
  11. https://youtube.com/watch?v=O1xou7IQw5Q
  12. Бывший белорусский хоккеист стал известным певцом
  13. Homie — певец из Беларуси
  14. HOMIE: «Ненавижу новую школу!»
  15. ПОПУЛЯРНЫЙ РЭПЕР HOMIE РАССКАЗАЛ О НЕЗАВИДНОЙ СУДЬБЕ СВОЕГО ПЕРВОГО ТРЕКА
  16. «Вообще не в курсе»: российские звезды опровергают участие в главном фестивале Белоруссии