Hosta ці Funkiaрод шматгадовых травяністых раслін сямейства Asparagaceae.

Hosta

Hosta 'Bressingham Blue'
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hosta Tratt.

Падсямействы
  • Hosta subgen. Hosta
  • Hosta subgen. Bryocles
  • Hosta subgen. Giboshi

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42950
NCBI  13090
EOL  33632
IPNI  331214-2

Шырока выкарыстоўваецца ў садоўніцтве і ландшафтным дызайне.

Названая ў гонар аўстрыйскага лекара і батаніка Хоста. Раней называлася Funkia па імені нямецкага фармацэўта А. Функа  (ням.).

Батанічнае апісанне правіць

 
Хоста на клумбе

Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на хвосціках, шматлікае, разнастайнае па форме, памеру, тэкстуры і колеры.

Кветканосы высокія, да 100 см, слаба пакрытыя лісцем; суквецце пэндзлепадобнае, часта аднабокае; Калякветнік варонкападобны або падобны на званочак, бэзавы або фіялетавы, радзей белы.

Плод — трохграневая скурыстая каробачка. Насенне чорнае, плоскае, крылатае.

Відавая разнастайнасць і геаграфічны арэал правіць

Каля 40 відаў. Некаторыя віды ў дзікай прыродзе не існуюць, выведзеныя ў культуры. Існуе каля 600 гатункаў рода Hosta. У прадстаўнікоў рода сустракаюцца спорты — пабегі, якія часам вельмі моцна адрозніваюцца ад мацярынскай расліны; часта яны даюць жыццё новым гатункам.

Далёкі Усход, Паўднёва-Усходняя Азія, Японія.

Віды правіць

Некаторыя віды.

Выкарыстанне правіць

Шырока ўжываецца ў дэкаратыўным садоўніцтве пры стварэнні кветнікаў, рабатак, бардзюраў. Некаторыя буйныя расліны — выдатныя саліцёры (адзіночна пасаджаныя расліны). Непатрабавальнасць раслін да асвятлення дазваляе з поспехам вырошчваць іх у самых цёмных кутках саду.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Hostalibrary.org
  • Хоста: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)