«International Business Machines Corporation» (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп’ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп’ютараў да нанатэхналогій.[10] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[11][12]

International Business Machines Corporation
Тып карпарацыя ЗША[d]
Лістынг на біржы NYSE: IBM
NASDAQ: IBM
Складнік Dow Jones
Складнік S&P 500
Заснаванне Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША
16 чэрвеня 2011 года
Заснавальнікі Charles Ranlett Flint[d] і Thomas John Watson, Sr.[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Джыні Ромеці (прэзідэнт і CEO)
Самуэль Пальмізана (старшыня савета)
Галіна індустрыя праграмнага забеспячэння[d], апаратнае забеспячэнне, IT service management[d], information technology consulting[d] і інфармацыйныя тэхналогіі
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[3], data center[d], unit record equipment[d], direct-access storage device[d], апаратнае забеспячэнне, list of IBM products[d] і клаўд-камп’ютынг
Абарот $107 млрд (2011)[1]
Аперацыйны прыбытак $20,5 млрд (2011)[1]
Чысты прыбытак $16 млрд (2011)[1]
Актывы
  • 156 млрд $ (2020)[4]
Капіталізацыя
  • 125 млрд $ (24 жніўня 2021)[5]
Колькасць супрацоўнікаў 433 тыс. (2011)
Дэвіз «Think!» (англ.: «Думай!»)
Даччыныя кампаніі SoftLayer[d][6][7], IBM India Private Limited[d][7], Internet Security Systems[d], Lotus Software[d], Rational Software[d], IBM Denmark[d][7], IBM France[d][7], Companhia IBM Portuguesa[d][7], IBM Nederland[d][7], IBM Deutschland[d][7], IBM Egypt Business Support Services[d][7], IBM Canada[d][7], Bluemix, IBM Research[d], The Weather Company[d], Object Technology International[d][8], Red Hat[d][9], IBM Česká republika[d], IBM Israel[d] і Q11976627?
Сайт ibm.com (англ.)

Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, «International Time Recording Company» і «Computing Scale Corporation».[13] Назву «International Business Machines» кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку «Big Blue» (ад англійскага «Блакітны волат»).

IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[14] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[15] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп’ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Зноскі

Спасылкі правіць