IQ48 — беларускі музычны гурт з Мінску.

IQ48
Асноўная інфармацыя
Жанры Рэп
Рок
Ска
Панк
Гады 2000 - па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень Беларуская
Лэйбл West Records
Склад Аляксандр Ракавец
Антон Мацулевіч
Павел Яноўскі
Уладзіслаў Плюшчаў
Былыя
ўдзельнікі
Павел Зыгмантовіч
Іван Зуеў
Дзяніс Дзеравенка
Кастусь Калеснікаў
Юры Жухараў
Яўген Бузоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гурт IQ48 утварыўся ў 2000 годзе. Першапачаткова калектыў складаўся з двух вакалістаў, якія чыталі рэп пад жывы акампанемент гітары і драм-машыны, а ў 2002 годзе гурт папоўніўся ударнікам, басістам і саксафаністам. Змянілася і музыка калектыву: IQ48 зайгралі мілагучную сумесь рока, хіп-хопу, ска і фанка. Гурт стаў не абмяжоўваць сябе стылістычнымі рамкамі, іграючы розную музыку. Прыблізна ў гэты ж перыяд нарадзіўся і знакаміты слоган калектыву «IQ48 — здаровыя лосі!». Адначасова з гэтым гурт прынцыпова і канчаткова перайшоў на беларускую мову выканання песень. У новым амплуа IQ48 сталі пераможцамі рок-фестывалю «Басовішча-2003» (Польшча), паклаўшы пачатак сваім штогадовым выступам на гэтай пляцоўцы. У 2008 годзе IQ48 выступалі на «Басовішчы» ўжо ў якасці хэдлайнераў.

У перыяд 20032004 гадоў гурт нечакана пакінулі саксафаніст Іван Зуеў і другі вакаліст Фрэйд (псеўданім Паўла Зыгмантовіча), які, будучы салістам, яшчэ і пісаў тэксты. Музыканты вырашылі не шукаць Фрэйду замены і адзіным вакалістам застаўся Аляксандр Ракавец, месца ж саксафаніста заняў Дзяніс Дзеравенка (ex- Meduza).

У 2004 годзе гурт IQ48 перамог у конкурсе на лепшы гімн чэмпіёна Беларусі па футболе — каманды «Шахцёр». У гэтым жа годзе гімн быў запісаны і выкананы на ўшанаванні чэмпіёнскага клуба.

У 2005 годзе кампанія «West Records» выдала дэбютны альбом IQ48 пад назвай «Вар'яты». Крытыкі адзначылі запіс як адзін з найлепшых у беларускай альтэрнатыўнай музыцы таго часу, а такія песні, як «Таполі», «Выйсце» і «Карыда» разышліся па масе зборнікаў-кампіляцый і хіт-парадаў. Па выніках сезону 20052006 гадоў кампазіцыя «Выйсце» з альбома «Вар’яты» заняла 2-е месца ў конкурсе на званне «песня года» беларускага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў».

Перыяд з 2005 па 2006 год гурт правёў, удзельнічаючы ў розных музычных фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Украіна, Прыбалтыка). У 2006 годзе ў Польшчы быў зняты кліп на песню «Святло ў цемры», які трапіў у ратацыю на польскім тэлебачанні. 15 верасня 2006 года гурт «IQ48» выступіў разам з гуртам «Zet» у клубе «Юла». У 2007 годзе з’явіўся кліп на песню «Карыда» (вытворчасць польскай «TV Working Studios»). Улетку таго ж года на фестывалі «Be2gether» гурт «IQ48» выступіў на адной сцэне з сусветнымі зоркамі: Morcheeba, Bloodhound Gang і Therapy. Увесну 2008 года ў рамках беларуска-польскага фестывалю «Solidarny z Białorusią» гурт выступіў перад 15 тысячамі гледачоў, атрымаўшы захопленыя водгукі ў польскай прэсе і на тэлебачанні. Той жа вясной быў зняты яшчэ адзін відэакліп на песню «Гэй, наперад!», пасля чаго гурт у Мінску прыступіў да запісу свайго другога альбому. Праца ў студыі перамяжоўвалася ўдзелам у канцэрце найлепшых рок-калектываў Беларусі на ўкраінскім фесце «Be Free», а таксама ў горадзе Гуляйполе разам з гуртамі «Бумбокс» і «Zdob și Zdub», чым заслужыла любоў і ўкраінскіх слухачоў.

Другі альбом IQ48 атрымаў назву «Героі!» паводле адной з песень кружэлкі і быў выдадзены кампаніяй «West Records». Рэліз адбыўся 17 лістапада 2008 года, а 12 снежня ў адным з найбуйнейшых мінскіх клубаў прайшла яго прэзентацыя. Канцэрт трансляваўся інтэрнэт-радыёстанцыяй «NETradio» у сусветнай сетцы. Альбом IQ48 «Героі!» па выніках продажаў лэйбла ўвайшоў у пяцёрку лепшых.

Гурт актыўна працаваў адначасова над дзвюма канцэртнымі праграмамі.

У 2009 годзе з гурту сышоў саксафаніст Дзяніс Дзеравенка, замест саксафону ў гурт увялі другую гітару, на якой стаў іграць Павел Яноўскі[1]. Таксама ў сувязі з пераездам у Польшчу ўвесну з гурту сышоў Кастусь Калеснікаў, замест якога прыйшоў Юрый Жухараў, з верасня 2009 года пачаўшы іграць у гурце. З ім гурт выступіў 20 лістапада 2009 на 10-годдзі гурту «:B:N:»[2]. 9 чэрвеня 2009 года гурт выступіў у супольным канцэрце разам з Band A, Vinsent, Rahis у клубе «Графіці».

У 2009 годзе на студыі Паўла Яноўскага «Таксафон» гурт запісаў акустычную праграму, запрасіўшы Уладзіслава Плюшчава (Крамбамбуля) падыграць на бас-гітары. У лістападзе 2009 года IQ48 прапанавалі ў сеціве акустычны альбом «Зрабі сам. Акустыка»[3] ў аўдыё і відэа-версіях. Кліп на песню «Карыда» атрымаў 2-ю прэмію ў «Кліп-марафоне 2009»[4].

У красавіку 2010 года гурт разам з «NETradio» выпускае новы сінгл «Просты хлопец», у які ўвайшлі дзве новыя песні «Просты хлопец» і «Я памёр», у запісу якіх прымаў удзел Юрый Жухараў[5]. У маі 2010 года яго выключылі са складу гурта. На яго месца прыйшоў былы ўдзельнік «Крамбамбулі» Уладзіслаў Плюшчаў.

27 чэрвеня 2010 года на канале «СТБ» было паказана тэлевізійнае шоу «Зорны рынг», у якім прымаў удзел гурт IQ48. Шоу запісалі яшчэ вясною. IQ48 змагаліся за глядацкія сімпатыі з Аляксандрай Гайдук[6].

У лістападзе 2011 года выйшаў новы альбом «HMR»[7] (перавыдадзены ў 2012).

Далей музыканты зрабілі паўзу ў дзейнасці, якую аднавілі ў 2016 годзе. Гэтым годам яны выдалі сінгл «Зброя»[8] і чацвёрты студыйны альбом «Трымай свой час»[9]. Пасля прэзентацыі дыска 18 снежня ў клубе TNT з IQ48 сышоў адзін з яго заснавальнікаў Яўген Бузоўскі. Як паведаміў Аляксандр Ракавец, з гэтага моманту гурт знаходзіцца на паўзе[10].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Сінглы правіць

Удзел у зборніках правіць

Відэакліпы правіць

Удзельнікі правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Былыя ўдзельнікі правіць


Спасылкі правіць