I Knew You Were Trouble (песня Тэйлар Свіфт)

«I Knew You Were Trouble» (бел. «Я ведала, што ты апынешся бядой») — трэці сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 9 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці трэцяга паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1].

«I Knew You Were Trouble»
Вокладка сінгла «I Knew You Were Trouble» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны 27 лістапада 2012
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр электра-поп, дабстэп, поп-рок
Працягласць 3:40
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Макс Марцін, Шалбэк
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Begin Again»
(2012)
«I Knew You Were Trouble»
(2012)
«22»
(2013)

«I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам[2][3]. Кампазіцыя дэбютавала на трэцім месцы ў Billboard Hot 100, а пасля выхаду відэакліпа дабралася да другога радка. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. У выніку «I Knew You Were Trouble» атрымала шырокі камерцыйны поспех[4].

«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA.

Інфармацыя правіць

Першапачаткова кампазіцыя была баладай, якую Тэйлар напісала пад піяніна. Спачатку ёй прыйшла ў галаву мелодыя прыпева. Калі Свіфт прыйшла да Макса Марціна і Шалбэка, яна сказала: «Я хачу, каб да канца прыпеву ў ім рабілася вар'яцтва і каб ён гучаў вельмі хаатычна». Яна таксама падзялілася, што проста наспявала прадзюсарам тое, як уяўляе сабе песню, і яны сказалі: «Дык ты хочаш нешта накшталт дабстепа?». Выніковы варыянт трэка быў запісаны ў канцы 2011 года, у той жа дзень што і «We Are Never Ever Getting Back Together». Гэтая песня стала самай эксперыментальнай у кар'еры спявачкі на той мамант і адзначыла яе адыход ад традыцыйнага кантры-гучання.

Свіфт упершыню прадставіла «I Knew You Were Trouble» на тэлеперадачы Good Morning America 8 кастрычніка 2012 года[5]. СМІ адразу сталі спекуляваць на тэму таго, што песня напісана пра былога хлопца спявачкі Джона Мэера[6]. Кампазіцыя была адпраўлена для ратацыі на радыё як трэці сінгл з альбома «Red» 27 лістапада[7]. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся пазней, 10 снежня[8]. Кампакт-дыск з сінглам паступіў у продаж 13 снежня і распаўсюджваўся праз афіцыйную краму Свіфт і інтэрнэт-крама Amazon.com. Ён прадаваўся ў камплекце з мерчам: чорнай футболкай, чырвонай торбай і нататнікам[9][10][11]. Колькасць дыскаў была абмежавана.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Гэта адна з маіх любімых песень на альбоме, таму што яна сапраўды перадае адчуванне хаосу, з якім я яе пісала. У ёй спяваецца пра расчараванне ў сабе, таму што тваё сэрца разбілася, хоць ты ведаў пра ўсё загадзя і заўважыў небяспеку пры першым жа поглядзе на гэтага чалавека, але ўсё роўна вырашыў паспрабаваць і цяпер вінаваціш сябе. У мяне быў вопыт, які падштурхнуў мяне да гэтай песні. Я напісала яе пра тое, як пры першым жа поглядзе на чалавека ты разумееш: «Оу, нешта невядомае і небяспечнае, але, вядома ж, я ўсё роўна пайду на гэта...»  

Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 416,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на трэцім месцы ў Billboard Hot 100. Акрамя таго, ён набыў папулярнасць і па-за межамі роднай краіны спявачкі. Песня таксама трапіла ў чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Пазней песня стала павольна пакідаць чарты, але пасля паўнавартаснага рэлізу і выпуску відэакліпа дасягнула новых поспехаў, падняўшыся да другога месца ў Billboard Hot 100 і ўсталяваўшы новы рэкорд продажаў з накладам у 582,000 асобнікаў за тыдзень.

Відэакліп быў прадстаўлены 13 снежня 2012 года. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэндлер

Патаемнае пасланне — «Калі ты ўбачыў, як я танцую».

Версіі правіць

  • Лічбавая версія
  1. «I Knew You Were Trouble» — 3:40
  • Версія выступлення на BRIT Awards
  1. «I Knew You Were Trouble» — 4:30

Крытычныя водгукі правіць

«I Knew You Were Trouble» атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, якія хвалілі мэйнстрымавую накіраванасць запісу, але адзначалі, што Свіфт не зайшла занадта далёка ў эксперыментах з дабстэпам. The New York Times назвлі трэк адной з лепшых поп-песень гэтага года і адзначаў, што элементы дабстепа «з'яўляюцца ў сярэдзіне [кампазіцыі], як камета, змяняючы не толькі настрой песні, але і кар'еру Свіфт»[12].

У Spin параўноўвалі песню з першым сінглам альбома «We Are Never Ever Getting Back Together» у пазітыўным накірунку, вызначыўшы кампазіцыю, як бадзёры, супер-кідкі поп і як «бясконца далёкую» ад традыцыйнага кантры[13]. Entertainment Weekly адзначаў у сваім аглядзе, што «I Knew You Were Trouble» валодае дзёрзкім поп-радыё шармам[14].

На сайце MTV апісвалі трэк, як хаатычны, завастрыўшы ўвагу на тым, што песня ахоплівае ўсе жанры музыкі разам, пачынаючы з прамалінейнага мэйнстрымавага радыё-попа, кантры і заканчваючы нават танцавальнай музыкай, асабліва ва ўдарных прыпевах[15]. Рэцэнзія Idolator была змешанай, але абнадзейлівай у тым моманце, што ў Свіфт атрымалася змяніць яе традыцыйнае гучанне. У выданні пісалі, што «хук [песні] не настолькі прамалінейны, як у «We Are Never Ever Getting Back Together», але мае яркую, бліскучую інструментоўку і выверанаую, прыдатную для радыёэфіраў мелодыю[16].

«I Knew You Were Trouble» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку і прэмію MTV VMA.

Год Прэмія Намінацыя Вынік Спасылка
2013 MTV Video Music Awards Лепшае жаночае відэа Перамога [17]
Відэа года Намінацыя
Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards Любімая песня Перамога [18]
Teen Choice Awards Лепшы жаночы сінгл Намінацыя [19]
YouTube Music Awards Праект года Намінацыя [20]
Феномен YouTube Перамога [20]
Radio Disney Music Awards Песня года Перамога [21][22]
2014 BMI Awards Найбольшая колькасць узнагарод Перамога [23]
Матэрыял года Перамога
Nickelodeon Kids' Choice Awards Любімая песня Намінацыя [24]
ASCAP Awards Найбольшая колькасць ратацый Перамога [25]

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 3
  Ö3 Austria Top 75 6
  Ultratip Flanders 10
  Ultratip Wallonia 32
  Hot 100 Airplay 24
  IFPI 29
  Canadian Hot 100 2
  Canada AC 5
  Canada CHR/Top 40 1
  Canada AC Hot 1
  Rádio Top 100 1
  Tracklisten 3
  Euro Digital Song Sales 3
  Suomen virallinen latauslista 10
  SNEP 14
  Media Control AG 9
  Rádiós Top 40 13
  IRMA 4
  Media Forest 2
  Lebanese Top 20 3
  Japan Hot 100 51
  Luxembourg Digital Songs 6
  Mexico Top Anglo 15
  Dutch Top 40 19
  Single Top 100 27
  RIANZ 3
  Official Charts Company 2
  Singles Digitál Top 100 17
  Mediaguide 6
  PROMUSICAE 17
  Sverigetopplistan 37
  Schweizer Hitparade 8
  UK Singles Chart 2
  Billboard Hot 100 2
  Billboard Adult Contemporary 5
  Billboard Adult Top 40 1
  Country Airplay 55
  Dance/Mix Show Airplay 18
  Billboard Mainstream Top 40 1
  Billboard Rhythmic 21

Выніковыя гадавыя чарты правіць

Чарт (2012) Вышэйшая
пазіцыя
  UK Singles Chart 102
Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 55
  Ö3 Austria Top 75 34
  Ultratip Flanders 51
  Ultratip Wallonia 81
  Canadian Hot 100 12
  Media Control AG 57
  Rádiós Top 40 94
  Dutch Top 40 72
  Tophit 32
  RIANZ 31
  Ukraine Airplay 86
  Schweizer Hitparade 34
  UK Singles Chart 17
  Billboard Hot 100 16
  Billboard Adult Contemporary 17
  Billboard Adult Top 40 18
  Billboard Mainstream Top 40 3
Чарт (2019) Вышэйшая
пазіцыя
  AFP 2124

Гістарычныя чарты правіць

Чарт Пазіцыя
  Billboard Pop Songs (1992–2017) 49

Зноскі

  1. Top 40/Mainstream > Future Releases – November 27, 2012(недаступная спасылка). All Access (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 5 снежня 2012.
  2. Caramanica, Jon. "No More Kid Stuff for Taylor Swift". The New York Times. Праверана 11/5/12. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  3. Rahman, Ray. Taylor Swift drops new single 'I Knew You Were Trouble.'(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 10 October 2012.
  4. Taylor Swift Leads Record Breaking Digital Sales Week | Billboard
  5. Nessif, Bruna (2012-10-08). "Taylor Swift's New Single "I Knew You Were Trouble"—Listen Now!". E! Online. Праверана 2012-12-05.
  6. Noble, Melissa. Taylor Swift Releases 'I Knew You Were Trouble" — Likely About John Mayer(недаступная спасылка). OK!. Northern & Shell (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 5 снежня 2012.
  7. Top 40/Mainstream > Future Releases – November 27, 2012(недаступная спасылка). All Access (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 5 снежня 2012.
  8. Marc Ridley. Taylor Swift has confirmed her new single(недаступная спасылка). Popjustice. Popjustice Ltd (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
  9. Taylor Swift. "I Knew You Were Trouble" Single CD(недаступная спасылка). store.taylorswift.com. Amazon.com (US) Amazon, Inc. (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 13 снежня 2012.
  10. "I Knew You Were Trouble" Single CD(недаступная спасылка). Amazon.com (US) Amazon, Inc. (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 13 снежня 2012.
  11. Taylor Swift. "I Knew You Were Trouble" Single Package(недаступная спасылка). store.taylorswift.com. Amazon.com (US) Amazon, Inc (13 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 13 снежня 2012.
  12. Caramanica, Jon. "No More Kid Stuff for Taylor Swift". The New York Times. Праверана 11/5/12. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  13. Hogan, Marc. Hear Taylor Swift's Dubstep-Tinged 'I Knew You Were Trouble.'(недаступная спасылка). Spin. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 10 October 2012.
  14. Rahman, Ray. Taylor Swift drops new single 'I Knew You Were Trouble.'(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 10 October 2012.
  15. Taylor Swift Debuts "Chaotic" Red Track "I Knew You Were Trouble"(недаступная спасылка). MTV.ca. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 10 October 2012.
  16. Lansky, Sam. Taylor Swift's "I Knew You Were Trouble.": Listen To The Dubstep Track(недаступная спасылка). Idolator. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 10 October 2012.
  17. 2013 MTV Video Music Awards — Highlights, Winners, Performers and Photos from the 2013 MTV VMAs. MTV. Архівавана з першакрыніцы February 3, 2015. Праверана January 25, 2015.
  18. Nickelodeon Unveils 2013 Kids' Choice Award Nominees. Foxtel (14 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы March 3, 2013. Праверана January 25, 2015.
  19. 2013 Teen Choice Awards: The Winners List. MTV (11 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы March 3, 2016. Праверана June 21, 2015.
  20. а б Spangler, Todd (October 21, 2013). "YouTube Music Awards Nominees Announced". Variety. Архівавана з арыгінала July 1, 2015. Праверана July 7, 2015.
  21. Ng, Philiana (February 27, 2013). "Selena Gomez to Headline Radio Disney Music Awards". The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала June 26, 2015. Праверана June 22, 2015.
  22. "Radio Disney Music Awards winners list: One Direction, Taylor Swift, Selena Gomez, Justin Bieber and more". Sugar. April 28, 2013. Архівавана з арыгінала June 22, 2015. Праверана June 22, 2015.
  23. Stevie Nicks and Top Songwriters Honored at 62nd Annual BMI Pop Awards. Broadcast Music, Inc. (14 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы April 3, 2016. Праверана May 11, 2016.
  24. Couch, Aaron; Washington, Arlene (March 29, 2014). "Kids' Choice Awards: The 2014 Winners Announced". The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала March 30, 2014. Праверана June 23, 2015.
  25. Most Performed Songs(недаступная спасылка). ASCAP. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2014. Праверана 15 April 2015.