Internet Explorer (чытаецца інтэрнэт эксплорэр, скарочана IE) — серыя браўзераў, якая распрацоўвалася карпарацыяй Microsoft з 1995 года. Доўгі час Internet Explorer уваходзіў у камплект аперацыйных сістэм сямейства Windows. Таксама на працягу некаторага часу існавалі версіі для MacOS (падтрымка скончана ў 2003 годзе) і Unix (падтрымка скончана ў 2001 годзе). Распрацоўка новых функцый для браўзера была спынена ў 2016 годзе на карысць новага браўзера Microsoft Edge.

Windows Internet Explorer

Кампанент Microsoft Windows
Internet Explorer 9 у Windows 7
Дэталі
Тып Браўзер і RSS-агрэгатар
Пастаўляецца з Microsoft Windows[1]
Заменены на Microsoft Edge
Стан падтрымкі
Працягваецца падтрымка ў асобных версіях Windows
Частка Internet Explorer

Калісьці Internet Explorer быў самым папулярным браўзерам - у 2003 годзе яго доля выкарыстання дасягала 95 %.[2] З таго часу яго доля выкарыстання паступова зніжалася з запускам Firefox і Google Chrome, а таксама з ростам папулярнасці мабільных аперацыйных сістэм, такіх як Android і iOS, якія ўвогуле не падтрымліваюць Internet Explorer. На 2022 год ацэнка долі Internet Explorer на ўсіх платформах складае каля 0,3 %, такім чынам ён займае 9-е месца пасля UC Browser.[3]

17 сакавіка 2015 года Microsoft абвясціла, што Microsoft Edge заменіць Internet Explorer у якасці браўзера па змаўчанні «для некаторых версій Windows 10».[4] Гэта зрабіла Internet Explorer 11 канчатковай версіяй браўзера.

Падтрымка аперацыйных сістэм правіць

Падтрымка браўзерам аперацыйных сістэм[5][6].

Браўзер Гады Браўзерны рухавічок Windows IBM OS/2 Mac OS X (Intel/PPC) Mac OS 9 Mac OS 8 System 7 (PPC/68k) Unix (HP-UX, Solaris)
7 Vista 2003 XP 2000 98/Me NT 4.0 95 3.1
Гады выхаду АС 2009 2006 2003 2001 1999 1998/2000 1996 1995 1992 2001 2001 1999 1997 1991 (1990-я)
IE 11 2013 Trident 7.0 Так

(толькі SP1)

Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 10 2012 Trident 6.0 Так

(толькі SP1)

Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 9 2011 Trident 5.0 Так Так

(толькі SP2)

Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 8 2008 Trident 4.0 Уключаны Так Так

(толькі SP2)

Так

(толькі SP2 і SP3)

Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 7 2006 Trident Не Уключаны Так Так

(толькі SP2 і SP3)

Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 6 2001 Trident Не Не Уключаны Уключаны (SP1 і SP2 і SP3)[7] Так

(6.0 SP1)

Выдалены (6.0 SP1) Выдалены (6.0 SP1) Не Не Не Не Не Не Не Не
IE 5.5 2000 Trident Не Не Не Так Уключаны (5.01) Уключаны (4.01/5.5 SP2) Так Уключаны[8] Не Не Не Не Не Не Не
IE 5 1999 Trident
Win
Tasman
Mac
Не Не Не Не Уключаны (5.01) Уключаны (4.01/5.5 SP2) Так Уключаны[8] Так Не Выдалены (5.2.3) Уключаны Выдалены (5.1.7) Уключаны Выдалены (5.1.7) Выдалены (5.01 SP1)
IE 4 1997 Trident
IE 3 1996 Невядомы Не Не Не Не Не Так Уключаны Уключаны[8] Так версія для Windows 3.1 Не Так Уключаны Так Так
IE 2 1995 Невядомы Не Не Не Не Не Так Уключаны (2.0) Уключаны[8] Так версія для Windows 3.1 Не Невядома Невядома Beta (2.0) Не
IE 1 1995 Spyglass Не Не Не Не Не Не Так Так Так версія для Windows 3.1 Не Не Не Не Не

Зноскі правіць

  1. Акрамя Windows 7 і Windows Server 2008 R2 версіі E.
  2. "Microsoft's Internet Explorer losing browser share". BBC News.
  3. Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 4 верасня 2022.
  4. Blog, Windows Experience. The future of Internet Explorer on Windows 10 is in Microsoft Edge (англ.). Windows Experience Blog (19 мая 2021). Праверана 12 кастрычніка 2021.
  5. Internet Explorer for Macintosh or Windows 3.1. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 сакавіка 2007.
  6. Download Netscape 4.7x & 4.8. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 сакавіка 2007.
  7. Internet Explorer 6 SP2 існуе як частка Windows XP SP2.
  8. а б в г Internet Explorer 2.0 пастаўляўся з Windows 95 OSR1, версія 3.0 была ўключана ў OSR2, 4.0 — у OSR2.5.

Спасылкі правіць