Jus soli (лац.: Jus soli, юс солі, літаральна «права зямлі») — юрыдычны тэрмін, які замацоўвае права атрымання грамадзянства той ці іншай дзяржавы, што практыкуе юс солі, асобамі, якая нарадзіліся на тэрыторыі гэтай дзяржавы, незалежна ад іх расавай, нацыянальнай ці моўнай прыналежнасці. Гістарычна юс солі атрымаў распаўсюджванне ў дзяржавах са значнымі працэсамі змешвання (метысацыі) розных груп насельніцтва, якое засяляла тую ці іншую тэрыторыю (напрыклад, Францыя з яе рамана-кельцка-германскім насельніцтвам) і імігранцкіх краінах (ЗША, Канада і г.д.), дзе гэта права часцяком замацоўвае канстытуцыя. У процівагу юс солі існуе таксама юс сангвініс (jus sanguinis), які атрымаў распаўсюджванне ў Германіі, а затым і іншых монанацыянальных краінах Еўропы. У наш час большасць краін свету выкарыстоўваюць абодва прынцыпы ў залежнасці ад сітуацыі.

Краіны, дзе практыкуецца Jus Soli правіць

Паводле даных Nations Granting Birthright Citizenship[1].

Зноскі

  1. Nations Granting Birthright Citizenship(недаступная спасылка). NumbersUSA. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 25 сакавіка 2013.
  2. Канстытуцыя Лесота Архівавана 3 сакавіка 2016., глава IV, секцыя 38
  3. Канстытуцыя Фіджы, глава 3, секцыя 10
  4. Паводле канстытуцыі Чылі, глава II, арт. 10, пара. 1 (Spanish text; English version Архівавана 14 мая 2011. without recent changes)