Automobili Lamborghini S.p.A. (бел.: Ламбаргіні) — італьянская фірма, вытворца дарагіх спартыўных аўтамабіляў. Размешчана ў вёсцы Сант’Агата-Балан’езэ. Заснавана ў 1963 годзе Феручыа Ламбаргіні (італ.: Ferruccio Lamborghini; 1916—1993) як даччыная фірма яго трактарнай фабрыкі «Lamborghini Trattori S.p.A.» Цяпер кампанія належыць канцэрну «Volkswagen Group» праз даччынае прадпрыемства «Audi AG».

Automobili Lamborghini Holding S.p.A
Тып società per azioni[d]
Заснаванне 11 сакавіка 1948
Заснавальнікі Ferruccio Lamborghini[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя supercar[d] і аўтамабіль класа люкс[d]
Уласны капітал
  • 1,83 млрд € (2014)
Абарот
  • 2,38 млрд € (2022)
Чысты прыбытак
  • 10,1 млн € (2014)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 779 чал. (31 снежня 2020)
Матчына кампанія Audi[1]
Сайт lamborghini.com

Гісторыя правіць

У 1963 годзе Феручыа Ламбаргіні заснаваў «Automobili Lamborghini» і пабудаваў новы завод у Сант’Агата-Балан’езэ. У кастрычніку 1963 года Lamborghini прадставіла свой першы аўтамабіль — прататып 350 GTV.

У далейшым вытворчасць павялічвалася з 67 машын у 1965 годзе да 425 у 1971 годзе. На працягу гэтага перыяду Ламбаргіні працягваў актыўна ўдзельнічаць у жыцці кампаніі, курыруючы распрацоўку такіх аўтамабіляў, як Miura, Espada і Countach. У 1974 годзе Ламбаргіні прадаў кампанію. З гэтага моманту пачаўся цяжкі перыяд, адзначаны шматлікімі зменамі ўладальнікаў. Да 1980-х гадоў выпуск дасягнуў 470 аўтамабіляў і 300 суднавых рухавікоў.

У 1987 годзе марку набыла карпарацыя Chrysler. Доўгі час адзінай прапановай маркі быў Diablo. У 1994 годзе кампанію прадалі малайзійскаму кансорцыуму.

У 1998 годзе ўласнікам «Lamborghini» стаў канцэрн Volkswagen AG. Новае кіраўніцтва рэарганізавала і мадэрнізавала завод. На той момант у кампаніі працавала 624 чалавекі, якія выраблялі больш за 1300 аўтамабіляў у год. У 2001 годзе дэбютаваў Murciélago. У 2008 годзе фабрыка зноў пашырылася. За гэтым пашырэннем былі ўведзеныя дадатковыя магутнасці па вытворчасці карбону, для выпуску з вугляроднага валакна кузава Aventador. У 2012 годзе вытворчасць перавысіла 2000 аўтамабіляў у год, а да 2020 года яна павялічылася ў чатыры разы. Значная частка павелічэння аб’ёмаў вытворчасці звязана з красоверам Urus. Выпушчаны ў 2018 годзе, ён хутка стаў самай папулярнай мадэллю кампаніі. Каб распачаць яго выраб, у 2016 годзе плошча завода была павялічана з 80 000 да 160 000 м².

Мадэльны шэраг правіць

У Беларусі правіць

Станам на канец 2020 года ў Беларусі было зарэгістравана 5 аўтамабіляў маркі «Lamborghini»[2].

Зноскі

Спасылкі правіць