Lampropeltis getula — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae). Мае 5 падвідаў. Раней у склад гэтага віду ўваходзіла ў цэлым 9 падвідаў, але ў 2009 годзе Lampropeltis californiae, Lampropeltis holbrooki, Lampropeltis nigraLampropeltis splendida вызначаны ў якасці самастойных відаў.

Lampropeltis getula
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampropeltis getula


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  209247
NCBI  94887
EOL  792662

Біялагічнае апісанне правіць

Агульная даўжыня вагаецца ад 1-1,4 да 2 м. Галава трохкутная. Тулава стройнае. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная. Па тулаве праходзіць 25-40 белых або крэмавых папярочных палос, якія звязаны паміж сабой і гэтым нагадваюць выцягнуты ланцуг. Жывот цёмнага колеру з некалькімі светлымі палосамі.

Любіць шыракалістыя і сасновыя лясы, лугі, забалочаную мясцовасць. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі і змеямі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае ад 12 да 23 яек.

Жыве на тэрыторыі ЗША ад паўднёвай частцы штата Нью-Джэрсі да паўночнай Фларыды.

Падвіды правіць

  • Lampropeltis getula floridana
  • Lampropeltis getula meansi
  • Lampropeltis getula goini
  • Lampropeltis getula sticticeps

Зноскі

Літаратура правіць

  • Pyron, R.Alexander; Frank T. Burbrink 2009. LINEAGE DIVERSIFICATION IN A WIDESPREAD SPECIES: ROLES FOR NICHE DIVERGENCE AND CONSERVATISM IN THE COMMON KINGSNAKE, LAMPROPELTIS GETULA. Molecular Ecology 18: 3443-3457
  • Словник-довідник із зоології. — К., 2002.