life:) (Беларусь)

прадпрыемства сотавай сувязі Беларусі

life :) (Беларусь) — брэнд беларускага аператара сотавай сувязі ЗАТ «БеСТ». Прадастаўляе паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA / HSDPA / HSUPA / HSPA +) і 4G (праз сетку beCloud), трэці па колькасці абанентаў аператар сотавай сувязі.

Life:)
альтэрн.: Беларуская сетка тэлекамунікацыяў[1]
Тып ЗАТ[d]
Заснаванне 5 лістапада 2004[2]
Заснавальнікі Белтэлекам
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d][3]
Прадукцыя сотавая сувязь[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 500 чал. (2022)[2]
Матчына кампанія Turkcell
Сайт life.com.by

Гісторыя правіць

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 24 сакавіка 2005 г. атрымала ліцэнзію на прадастаўленне паслуг сувязі стандарту GSM, а падключэнне абанентаў пачалося ў снежні 2005 года. Заснавальнікамі ЗАТ з’яўляліся навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» з долямі ў статутным фондзе 75 % і 25 % адпаведна. Абодва заснавальнікі — дзяржаўнай формы ўласнасці.

У лістападзе 2007 года кампанія правяла рэбрэндынг і падала новы дэвіз «Свой сярод сваіх».

29 ліпеня 2008 года турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell падпісала пагадненне аб набыцці 80 % акцый ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый». Частка акцый кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый» набыта ў Дзяржкаммаёмасці Беларусі (заснавальнікі кампаніі без выплат перадалі яму права кіравання акцыямі).

У снежні 2008 года кампанія зрабіла чарговы рэбрэндынг і пачала аказваць паслугі пад гандлёвай маркай life :), якая выкарыстоўваецца даччынай кампаніяй Turkcell на Украіне. Дэвіз кампаніі стаў «Магчыма ўсё».

У лістападзе 2009 года life :) (Беларусь) першым у краіне пачаў аказваць паслугі сувязі стандарту 3G, а з сакавіка 2010 года — беларускі мабільны аператар life :) пачаў выкарыстоўваць сетку 3.75G (HSPA+) .

У сакавіку 2011 года life :) першым у Беларусі пачаў тэставанне тэхналогіі LTE (4G) . Сёння кампанія працягвае працаваць у напрамку павышэння хуткасці і эфектыўнасці перадачы дадзеных.

23 мая 2012 года life :) (Беларусь) запусціў унікальную для краіны праграму лаяльнасці my life :), якая дазваляе атрымліваць значныя скідкі на розныя мерапрыемствы і пакупкі. Праз год, 11 чэрвеня 2013 года, праграма афіцыйна названа Лепшай праграмай лаяльнасці ў рэгіёне Усходняя Еўропа на цырымоніі атрымання ўзнагарод самага прэстыжнага сусветнага конкурсу ў вобласці розных праграм лаяльнасці The Loyalty Awards.

У лістападзе 2012 года life :) (Беларусь) прапанаваў сваім абанентам новую лінейку тарыфных планаў пад назвай «йо» у камплекце з наборам карысных паслуг.

У лютым 2014 года кампанія ўпершыню ў Беларусі запусціла сістэму «SMS — білет» — аналаг існуючага жэтона на адну паездку ў метрапалітэне.

Вясной 2014 года life :) (Беларусь) запусціў новую кампанію пад назвай «life:) Вялікая сетка». Мэта кампаніі — зламаць мяжу паміж рознымі сеткамі і стварыць камфортныя і выгадныя ўмовы для зносін незалежна ад таго, паслугамі якога беларускага мабільнага аператара карыстаецца выкліканы абанент. Таксама кампанія прапанавала сваім абанентам новую лінейку тарыфных планаў «XS», «S», «M», «L» і «XL», распрацаваную з улікам актуальных патрэбаў і найбольш сучасных тэндэнцый на рынку мабільнай сувязі.

13 красавіка 2017 года life :) адкрыў бясплатны доступ да Facebook і TUT.BY. На старонцы https://0.freebasics.com/ абаненты life :) могуць бясплатна чытаць навіны, дазнавацца пра надвор’е, знаёміцца з рознымі артыкуламі пра здароўе, адукацыю і многае іншае.[4]

Як заўважыў у 2018 годзе намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец, ЗАТ «БеСТ» не займае настолькі вялікай долі на рынку сотавай сувязі, каб прызнаць яго дамінуючым суб’ектам[5].

20 верасня 2018 года аператар абвясціў пра абнаўленне візуальнага стылю. Фірмовымі колерамі кампаніі сталі ярка-сіні і жоўты.

4 мая 2021 года Life:) першым у Беларусі запусціў бескантактны перанос нумара ў сваю сетку. Цяпер карыстальнікам неабавязкова наведваць салон, дастаткова купіць сім-карту ў інтэрнэт-краме аператара ці ў партнёраў (больш за 900 гандлёвых кропак па ўсёй Беларусі. Стойкі з сім-картамі размешчаны каля кас і ў брэнд-зонах аператара) і актываваць у дадатку «life:) Рэгістрацыя», выбраўшы пункт «Перанесці свой нумар», працэдура займае 24 гадзіны, на гэты час даецца часовы нумар[6].

25 жніўня 2021 года аператар стаў першым у Беларусі, які запусціў цалкам аддаленае падключэнне на тарыфы з eSIM. Аформіць eSIM і выбраць тарыф можна не выходзячы з дому — у дадатку «life:) Рэгістрацыя»[7].

У снежні 2022 года турэцкі мабільны аператар Turkcell, які раней валодаў 80% акцый ЗАТ «БеСТ», выкупіў іх у беларускага Дзяржкаммаёмасці за 1165,66 долараў і стаў адзіным уладальнікам мабільнага аператара life:)[8].

Статыстыка правіць

На май 2014 года сетка 2G life :) ахоплівае 93,7 % тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае каля 99,74 % насельніцтва краіны. Сетка 3G life :) ахоплівае 29,6 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае каля 82,10 % насельніцтва.

Сетка life :) на Беларусі абслугоўваецца каля 4 000 базавымі станцыямі стандарту GSM900/DCS1800/NODEB2100.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 105 краінах свету. life :) (Беларусь) мае 15 уласных цэнтраў абслугоўвання па ўсёй Беларусі. Дылерская сетка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь налічвае 132 эксклюзіўных пункты продажаў, каля 277 афіцыйных прадстаўнікоў кампаніі (дылераў) , 170 крам партнёраў «Еўрасетка» і «Сувязны», якія прапануюць паслугі life :) (Беларусь)[9].

Салоны life :) прысутнічаюць у 120 гарадах краіны.

Таксама па ўсёй Беларусі працуе да 100 актыўных прадаўцоў (прамоўтараў) кампаніі на 50 месцах.

Нумар абанента life:) правіць

Аператар life :) (Беларусь) выдае нумары з сеткавым кодам 25. Тэлефонныя нумары ў міжнародным фармаце: +375 25 ххх хх хх. З уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі «Перанос нумара» (MNP) нумары абанентаў могуць прымаць яшчэ значэнні.

Крытыка правіць

Беларускi тэлеграм-канал «За Байнэт» не аднойчы фiксуе[10] адыход аператара да блакiровак iнтэрнэту з 2020 года. Амаль таго life:) прыняў рашэнне аб прадастаўленні бонусаў сваім абанентам. Як нагадала прэс-служба аператара, прычынай праблем сталі меры, прынятыя ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.[11]

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/803606.html
  2. а б в https://life.com.by/company/about
  3. https://www.racyja.com/ekanomika/turetski-turkcell-stau-100-ym-uladalnikam-apera/
  4. https://42.tut.by/538546 Архівавана 16 мая 2017.
  5. blr.belta.by
  6. Новости (руск.). life.com.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  7. Новости (руск.). life.com.by. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2021. Праверана 14 лістапада 2021.
  8. Антон Гордзялковский. Турецкий TURKCELL стал 100%-ным владельцем оператора «БеСТ» (руск.). Office Life. Праверана 11 снежня 2022.
  9. Новости (руск.). life.com.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  10. [1]
  11. https://primepress.by/news/kompanii/operator_life_takzhe_kompensiruet_otklyuchaemyy_v_noyabre_mobilnyy_internet-27099/

Спасылкі правіць