Medline (MEDlars[1] onLINE) — найбуйнейшая бібліяграфічная база артыкулаў па медыцынскіх навуках, створаная Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай ЗША (U.S. National Library of Medicine, NLM). Ахоплівае каля 75 % сусветных медыцынскіх выданняў. Выкарыстоўвае слоўнік MeSH.

Перавагі базы:

  • Хуткі пошук артыкулаў па зададзенай тэме з атрыманнем для іх абстрактаў і бібліяграфічных даных;
  • Падаецца магчымасць звязацца з аўтарамі публікацыі.

Недахопы:

  • Абстракты для старых артыкулаў могуць быць няпоўныя.

Статыстыка правіць

База ўтрымлівае больш за 18.8 млн запісаў [2] пра публікацыі з 1950 года і да цяперашняга часу. Першапачаткова база ўтрымлівала артыкулы, напісаныя пасля 1965 года, але затым былі дададзены і больш раннія публікацыі.

Для запісаў, дададзеных у 1995-2003 годзе: каля 48% апублікавана ў ЗША, каля 88% на англійскай мове і для 76% маюцца абстракты на англійскай мове, прадстаўленыя аўтарамі працы.

Індэксуецца каля 5 тыс. навуковых часопісаў.

Інтэрфейсы правіць

Існуе некалькі інтэрфейсаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца доступ да базы даных Medline. Сярод іх свабодныя, такія як PubMed і HubMed, і камерцыйныя, напрыклад, Ovid Technologies, SwetsWise і некаторыя іншыя.

Зноскі

  1. MEDLARS (MEDical Literature Analysis and Retrieval System)
  2. NLM Systems: Data, News and Update Information

Спасылкі правіць