Magnavox Odyssey

першая ў свеце камерцыйная хатняя гульнявая прыстаўка

«Magnavox Odyssey» — першая ў свеце камерцыйная хатняя гульнявая прыстаўка. Яна была распрацавана невялікай камандай на чале з Ральфам Бэрам[en]. Прыстаўка выпушчана кампаніяй «Magnavox[en]» у верасні 1972 года ў Злучаных Штатах і праз год — за мяжой. «Odyssey» заключана ў чорна-бела-карычневы корпус, які падключаецца да тэлевізара. Разам з прыстаўкай выкарыстоўваюцца два гульнявыя кантролеры[en]. Прыстаўка здольна выводзіць на экран тры квадратныя кропкі, паводзіны якіх мяняюцца ў залежнасці ад устаноўленай гульні. Гульцы для стварэння візуальных эфектаў могуць размяшчаць на экране тэлевізара каляровыя пластыкавыя накладкі. У кожнай гульні адзін ці два гульцы кіруюць сваімі кропкамі з дапамогай сваіх кантролераў. У камплекце з «Odyssey» пастаўлялася розная атрыбутыка настольных гульняў, такая як ігральныя косці і папяровыя грошы. Асобна ад прыстаўкі пастаўлялася першая ў свеце камерцыйная гульня са светлавым пісталетам[en].

Распрацоўшчык Magnavox[d]
Вытворца Magnavox[d]
Тып home video game console[d] і гульнявая прыстаўка
Пакаленне Odyssey series[d] і першае пакаленне гульнявых сістэм
Прададзена штук 350 000[1]
Сродкі кіравання light gun[d]
Папярэднік Brown Box[d]
Паслядоўнік Odyssey 100[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ідэя стварэння гульнявой прыстаўкі прыйшла да Бэра ў жніўні 1966 года. На працягу наступных трох гадоў ён разам з Білам Харысанам і Білам Рушам стварыў сем паслядоўных прататыпаў гульнявых сістэм. Сёмы прататып, вядомы як «Карычневая скрынка», быў паказаны некалькім вытворцам, перш чым у студзені 1971 года кампанія «Magnavox» пагадзілася на вытворчасць прыстаўкі. Пасля выпуску прыстаўкі праз свае дылерскія цэнтры «Magnavox» прадала 69 000 штук у першы каляндарны год і 350 000 штук — да моманту спынення выпуску прыстаўкі ў 1975. Прыстаўка спарадзіла серыю спецыялізаваных гульнявых сістэм «Odyssey»[en], а пасля іх і выпушчаную ў 1978 годзе «Magnavox Odyssey²[en]». Адна з 28 гульняў, створаных для гэтай сістэмы, — гульня ў пінг-понг — натхніла «Atari» на стварэнне паспяховай аркаднай гульні «Pong» 1972 года, якая, у сваю чаргу, стымулявала продажы «Odyssey». Патэнты Бэра і іншых распрацоўшчыкаў сістэмы і гульняў, у тым ліку і тое, што было названа суддзёй «наватарскім патэнтам на відэагульнявое мастацтва», леглі ў аснову серыі судовых пазоваў, якія ахоплівалі 20 гадоў і прынеслі кампаніям «Sanders» і «Magnavox» больш за 100 млн даляраў ЗША. Выпуск «Odyssey» адзначыў пачатак першага пакалення відэагульнявых прыставак і стаў ранняй часткай уздыму індустрыі камерцыйных відэагульняў.[2]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Smith, Alexander. They Create Worlds: The Story of the People and Companies That Shaped the Video Game Industry. — CRC Press[en], 2019. — Т. 1: 1971 – 1982. — ISBN 978-1-138-38990-8.

Спасылкі правіць