McDonald’s

Амерыканская сетка рэстаранаў хуткага харчавання

McDonald’s Corporation (у Беларусі — Мак-До́нальдс) — амерыканская карпарацыя, да 2010 года найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Па выніках 2010 года кампанія займае 2-е месца па колькасці рэстаранаў ва ўсім свеце пасля рэстараннай сеткі Subway. Уваходзіць у спіс Fortune Global 500 2011 года (403-е месца). Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Оўк-Брук — прыгарадзе Чыкага, ЗША.

McDonald’s
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа[1] і Такійская фондавая біржа
Заснаванне 15 мая 1940
Заснавальнікі Ray Kroc[d] і Richard and Maurice McDonald[d]
Размяшчэнне
Галіна quick service restaurant sector[d], грамадскае харчаванне, accommodation and food service activities[d][3] і food and tobacco industry[d][3]
Прадукцыя Sausage McMuffin with Egg[d], Біг Мак[d], Quarter Pounder[d], Chicken McNuggets[d], Filet-O-Fish[d], McWings[d], Grilled Chicken Burger[d], Big N' Tasty[d], McFlurry[d], McChicken[d], бульба фры, McRib[d], McWrap[d], асвяжальны напой[d], apple turnover[d], McFiesta[d], McMelt Cheddar[d], Q120507431?, Q120507433?, cherry tomato[d], Q120508111?, McNifico Bacon[d], Q120507440?, Q120507444?, Q120507446?, Чызбургер, гамбургер, Q120508112?, Q120508113?, Чызбургер і chicken sandwich[d]
Уласны капітал
  • −7,82 млрд $ (2020)[4]
Абарот
  • 23,2 млрд $ (2022)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • 9,37 млрд $ (2022)[5]
Чысты прыбытак
  • 6,18 млрд $ (2022)[5]
Актывы
  • 52,6 млрд $ (2020)[4]
Капіталізацыя
  • 173 млрд $ (8 красавіка 2021)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 200 000 чал. (31 снежня 2020)[7]
Дэвіз I'm loving it, Ich liebe es, C'est tout ce que j'aime, вот что я люблю, Me encanta, 我就喜欢, Gosto tanto і Я це люблю
Даччыныя кампаніі McDonald's Canada[d]
Сайт mcdonalds.com (англ.)

Гісторыя правіць

Кампанія заснавана ў 1940 годзе братамі Дзікам і Макам Мак-Доналдам (першы рэстаран адкрыўся ў Сан-Бернардзіна, штат Каліфорнія), у 1948 годзе ўпершыню ў свеце сфармулявала прынцыпы канцэпцыі «хуткага харчавання». У 1954 годзе Рэй Крок набыў у братоў Мак-Доналдаў права выступаць у якасці эксклюзіўнага агента па франчайзінгу. У 1955 годзе ён адкрыў свой першы McDonald’s у мястэчку Дэс-Плейнз, штат Ілінойс (у цяперашні час — музей карпарацыі). У 1955 годзе Крокам была зарэгістравана кампанія McDonald’s System, Inc (у 1960 годзе перайменаваная ў McDonald’s Corporation). У 1961 годзе ўсе правы на кампанію былі цалкам выкупленыя Крокам.

Уласнікі і кіраўніцтва правіць

Амаль 100 % акцый кампаніі знаходзіцца ў вольным абароце. Капіталізацыя на сярэдзіну чэрвеня 2009 года — $ 64,2 млрд. Старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Джэймс Скінар, прэзідэнт — Дон Томпсан.

Зноскі

Спасылкі правіць