Mercedes-Benz W31

Аўтамабіль

Mercedes-Benz G4 (W31) — трохвосевы пазадарожнік Mercedes-Benz. Выпускаўся з 1934 па 1939 гады.

Аўтамабіль ствараўся як цяжкі армейскі пазадарожнік, але з-за складанай канструкцыі і дарагоўлі, рэйхсвер амаль адразу адмовіўся ад яго. Аднак G4 спадабаўся рэйхсканцылярыі і стаў выкарыстоўвацца нацысцкімі кіраўнікамі для паездак на манеўры, а пачынаючы з 1938 года — для выездаў у прыфрантавыя раёны і ўступлення ў зрынутыя еўрапейскія сталіцы. Пасля забойства гаўляйтэра Пратэктарата Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха большасць пазадарожнікаў атрымалі браняваныя кузавы і кулетрывалыя покрыўкі. Некалькі машын выкарыстоўвалі ў якасці перасоўных радыёстанцый, якія абслугоўвалі Гітлера ў яго рэзідэнцыях у Альпах, Берхтасхадэне і пад Вінніцай.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Мадэль G4 (1934–36) [1] G4 (1937–38) [2] G4 (1938–39) [3]
Рухавік: M 24 M 24 M 24 II
Тып рухавіка: бензінавы, 8-цыліндравы радны, чатырохтактны
Аб'ём: 5018 см³ 5252 см³ 5401 см³
Карбюратар Solex 40 MMDVS Solex 40 MMDVS Mercedes-Benz
Дыяметр цыліндру × ход поршня: 86 x 108 мм 88 x 108 мм 88 x 111 мм
Магутнасць
пры аб / хв:
74 кВт (100 к.с.)
пры 3400
85 кВт (115 к.с.)
пры 3400
81 кВт (110 к.с.)
пры 3400
Ступень сціску: 5,6:1 5,2:1
Каробка перадач: 4-ст., механічная, ZF-Aphon G 35
Колавая формула: 6х4
Памеры
(даўжыня х шырыня х вышыня), мм:
5360–5720 x 1870 x 1900
Колавая база, мм: 3100 + 950
Каляіна спераду/ззаду, мм: 1620 / 1570
Падрыхтаваная маса: 3550 кг
Дазволеная маса: 4400 кг
Памер колаў: 7,50-17"
Макс. хуткасць: 67 км/г
Выдатак паліва, л/100 км: 28 (горад) / 38 (бездараж)

Выпуск правіць

 
Mercedes-Benz G4 (шасі №406530) з экспазіцыі Auto und Technik Museum Sinsheim (Зінсхайм, Германія)
Аб'ёмы выпуску[4]
1934 1935 1936 1937 1938 1939
6 4 1 4 12 30

Толькі 3 з 57 выпушчаных Mercedes-Benz G4 дайшлі да нашага часу ў абсалютна аўтэнтычным выглядзе. Адзін з гэтых аўтамабіляў (шасі № 440881, 1939 года выпуску) належаў іспанскаму дыктатару Франсіска Франка. Яшчэ адна машына (шасі № 440875) трапіла да французскага рэстаўратара Андрэ Лякока, а праз яго — да амерыканскага калекцыянера. Трэці аўтамабіль (шасі №406528) патрапіў у ЗША ў пасляваенныя гады і доўгі час выстаўляўся ў Imperial Palace Museum.

Чацвёрты вядомы аўтамабіль (шасі №406530) выстаўляецца ў Музеі аўтамабіляў і тэхнікі ў Зінсхайме (Auto und Technik Museum Sinsheim). Ён не лічыцца аўтэнтычным, паколькі ў свой час быў перабудаваны ў пажарную машыну, а пасля адноўлены нанава.

Зноскі

  1. G 4 / W 31, 1934 - 1936 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
  2. G 4 / W 31, 1937 - 1938 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
  3. G 4 / W 31, 1938 - 1939 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
  4. Werner Oswald. Deutsche Autos 1920-1945. — «Motorbuch Verlag Stuttgart», 1979. — 542 с. — ISBN 3-87943-519-7. (ням.)

Спасылкі правіць