Mitsubishi Lancerлегкавыя аўтамабілі малога сярэдняга класа. У мадэльным шэрагу Mitsubishi з 1973 года.

Lancer '1973 правіць

 
Mitsubishi Lancer (1973–1976)

Першы Mitsubishi Lancer з'явіўся ў 1973 годзе і павінен быў стаць у мадэльным шэрагу кампаніі паміж кампактным хэтчбекам Minica і сэрэднепамерным седанам Galant.

Гэта быў заднепрывадны аўтамабіль, і выпускаўся ў 12 мадыфікацыях з чатырохцыліндравымі рухавікамі сямейства Saturn аб'ёмам 1,2; 1,4 і 1,6 л. На вяршыні гамы стаяў Mitsubishi Lancer 1600 GSR, рухавік якога абсталёўваўся двума карбюратарамі і развіваў 98 к.с. На выбар прапаноўваліся тры тыпы кузава: двух- ці чатырохдзверны седан, а таксама пяцідзверны ўніверсал. У 1975 году з'явілася купэ Mitsubishi Lancer Celeste.

У 1976 год у серыю пайшоў Lancer другога пакалення, які на самай справе ўяўляў сабой мадэрнізацыю. Галоўныя змены — іншае афармленне пярэдняй часткі і павялічаныя бамперы, якія адпавядалі амерыканскім нормам бяспекі.

З канца 1976 года пачаліся пастаўкі мадэлі ў ЗША, дзе яны прадаваліся пад маркай Dodge Colt.

Lancer '1979 правіць

Mitsubishi Lancer (1979–1987)

Mitsubishi Lancer трэцяга пакалення дэбютаваў у 1979 годзе. Выпускаўся толькі з чатырохдзверным кузавам седан, які быў створаны пры ўдзеле італьянскага дызайнера Альда Сезана. Аўтамабіль захоўваў задні прывад, а на змену залежнай задняй падвесцы прыйшла незалежная чатырохрычажная.

Першапачаткова прапаноўвалася толькі два рухавікі — аб'ёмам 1,4 і 1,6 л. У 1980 годзе дэбютаваў Lancer з маторам 1,8; які быў даступны як у атмасферным варыянце, так і з турбанаддзіманнем. У 1981 году з'явілася мадыфікацыя з маторам 1,2.

Тэхнічныя характарыстыкі[1]
Мадэль 1200 1400 1600 2000
Мадыфікацыі Custom GLS, GL CL, GL, SL, XL GL, XL, GT turbo GSR, GT
Уласная маса, кг 895-905 930-955 950
Рухавік
Мадэль 4G11B 4G12B 4G326S 4G63T
Тып радны, чатырохцыліндравы
Размяшчэнне спераду, падоўжна
Аб'ём, см³ 1243 1411 1598 1995
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 69,5 x 82 74 x 82 76,9 x 86 85 x 88
Ступень сціску 9 9 8,6 7,6
Магутнасць, кВт (к.с.) пры аб/хв 54 (76) пры 6000 59 (80) пры 5500 64 (86) пры 5000 77 (105) пры 5700
Макс. круцільны момант, Нм пры аб/хв 85 пры 6000 119 пры 5500 132 пры 5000 159 пры 5700
Сілкаванне карбюратар MIKUNI 23-30 DIDTA 20 карбюратар MIKUNI 28-32 DIDSA 40/41

Для некаторых рынкаў прапаноўваўся Lancer 2000 Turbo з двухлітровым рухавіком магутнасцю 170 к.с. Знешне ён адрозніваўся пярэднім фартухам з вентыляцыйнымі адтулінамі для тармазоў, а таксама заднім спойлерам[2].

Тэхнічныя характарыстыкі Mitsubishi Lancer 2000 Turbo[2]
Гады выпуску 1981–1984
Колькасць вырабленых машын 1200
Габарыты, мм
даўжыня х шырыня х вышыня
4220 х 1610 х 1390
Уласная маса, кг 1075
Аб'ём рухавіка, см³ 1997
Магутнасць, к.с. 170
Макс. круцільны момант, Нм 245
Каробка перадач механічная, пяціступеньчатая
Паскарэнне 0-100 км/г, с 7,4
Макс. хуткасць, км/г 203

Lancer '1982 правіць

 
Mitsubishi Lancer (1982–1983)

У 1982 годзе на аснове пярэднепрываднай Mitsubishi Mirage быў створаны новы чатырохдзверны седан. За межамі Японіі прадаваўся пад назвай Mitsubishi Lancer Fiore.

Для аўтамабіля прапаноўваліся рухавікі аб'ёмам ад 1,2 да 1,6 л., а таксама рухавік 1,4 з турбанаддзіманнем, які развіваў 105 к.с. Каробкі перадач: механічная і трохступеньчаты аўтамат.

Аўтамабіль выпускаўся ўсяго год: ужо ў 1983 годзе быў прадстаўлена новае пакаленне.

Lancer '1983 правіць

Mitsubishi Lancer (1983–1990)

У 1983 годзе былі прадстаўленыя новыя хэтчбек Mitsubishi Colt і седан Lancer.

Топ-версія абсталёўвалася рухавіком з турбанаддзіманнем (1,6 л, 120 к.с.) і сістэмай упырску паліва. Акрамя таго прапаноўвалася мадыфікацыя з паўтаралітровым рухавіком, абсталяваным сістэмай MD (Modulated Displacement — рэгуляваны працоўны аб'ём). Яна дазваляла на некаторы час адключаць два цыліндры з чатырох і тым самым эканоміць ад 10% да 20% паліва. У маторным шэрагу з'явіўся дызель аб'ёмам 1,8 л.

 
універсал Mitsubishi Lancer Wagon

У 1985 годзе быў прадстаўлены Lancer з кузавам універсал, а праз год з'явілася яго мадыфікацыя са сталым поўным прывадам.

Lancer '1988 правіць

Mitsubishi Lancer (1988–1990)

У 1988 году з'явіўся Lancer шостага пакалення. Аўтамабілі выпускаліся з двума тыпамі кузаваў: седан і пяцідзверны хэтчбек.

Маторны шэраг складаўся з пяці рухавікоў, у тым ліку 16-клапанны рухавік аб'ёмам 1,6 л (124 к.с.) і дызель аб'ёмам 1,8 л (60 к.с.). На базавай мадыфікацыі Lancer 1.3 усталёўваўся карбюратарны матор магутнасцю 69 к.с., а іншыя бензінавыя рухавікі абсталёўваліся сістэмай упырску паліва.

У Паўночнай Амерыцы прадаваўся з 1989 года пад маркай Eagle Summit.

Lancer '1991 правіць

Mitsubishi Lancer (1991–1995)
 
універсал Mitsubishi Lancer Wagon

Увосень 1991 году на аўтасалоне ў Токіа было прадстаўлена сёмае пакаленне Lancer. У наступным годзе з'явілася мадыфікацыя з кузавам універсал.

Для Еўропы прапаноўваліся тры рухавіка: бензінавыя аб'ёмам 1,3 і 1,6 л, а таксама двухлітровы дызель. Акрамя таго, японскім пакупнікам прапаноўвалася мадыфікацыя з рухавіком V6 рабочым аб'ёмам 1,6 л (135 к.с.).

Топ-версіяй спачатку быў паўнапрывадны Lancer 1800 GSR (195 к.с.), а ў 1992 годзе з'явіўся першы Mitsubishi Lancer Evolution.

Lancer Evolution I/II/III правіць

Тэхнічнай асновай стаў Galant VR4, ад якога дастаўся поўны прывад з аўтаматычным блакіраваннем пры дапамозе віскамуфты, каробка перадач, і двухлітровы рухавік 4G63 з турбанаддзіманнем, які развіваў 247 к.с. і 309 Нм[3].

У студзені 1994 года з'явілася абноўленая версія. Evolution II адрозніваўся ад папярэдняй мадэлі нязначнымі дэталямі, але магутнасць рухавіка была павялічана да 256 к.с.

У Evolution III (1995-1996 г.в.) была палепшана аэрадынаміка, вырасла жорсткасць кузава, магутнасць рухавіка была павялічана да 270 к.с. Пакупнікам пачалі прапаноўваць дзве версіі на выбар: дарожную GSR і "спартыўную" RS з меншай колькасцю дадатковага абсталявання.

Lancer '1995 правіць

Mitsubishi Lancer (1995–2000)

У сакавіку 1995 года дэбютаваў Lancer восьмага пакалення. Выпускаўся з кузавам седан.

На еўрапейскім рынку прапаноўваліся два бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,3 і 1,6 л. Каробкі перадач — пяціступеньчатая механічная або чатырохступеньчатая аўтаматычная.

Бяспека

На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, аўтамабіль паказаў сябе пасрэдна[4]. Пры франтальным удары знешняя і ўнутраная панэлі дзвярэй разышліся, а зварныя швы падлогі і парога не вытрымалі і лопнулі. Падушка бяспекі раскрылася трохі лявей, чым трэба, і галава вадзіцеля прабіла яе і дастала да руля. Нагрузкі на грудзі ад рамянёў бяспекі былі высокія, а нагам вадзіцеля, асабліва правай, пагражае небяспека сур'ёзных траўмаў.

Пры бакавым удары манекен стукнуўся галавой аб верхняе мацаванне рамяня. Удар па верхніх рэбрах быў занадта моцны. Крэсла ад удару перакасіла ў бок дзвярэй.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1999[5]
  Бяспека пасажыраў   14
  Бяспека пешаходаў      14
Пратэставаны аўтамабіль:
Mitsubishi Lancer GLX

Lancer Evolution IV/V/VI правіць

Evolution IV з'явіўся ў жніўні 1996 года. Яго рухавік развіваў ўжо 280 к.с. і 352 Нм. З'явіўся актыўны задні дыферэнцыял AYC (Active Yaw Control), які пераразмяркоўваў круцільны момант паміж заднімі коламі і які дазваляў дамагчыся актыўнага падрульвання, забяспечваючы аўтамабілю выдатную кіравальнасць.

У 1997 годзе з'явіўся Evolution V з антыкрылом з рэгуляваным вуглом атакі, каляіны сталі на 10 міліметраў шырэй. Быў мадэрнізаваны рухавік — з'явілася новая турбіна, магутнасць рухавіка засталася ранейшай, але на 20 Нм вырас круцільны момант (да 373 Нм).

Апошнім пакаленнем ў "восьмым" кузаве Lancer стаў Evolution VI (1999-2001 г.в.). На мадэлі змяніўся пярэдні бампер з паменшанымі процітуманавымі фарамі. Акрамя гэтага, палепшылася сістэма астуджэння рухавіка, які атрымаў больш буйны інтэркулер і алейны радыятар.

Lancer '2003 правіць

 
Mitsubishi Lancer (2003–2007)
 
універсал Mitsubishi Lancer Wagon

Вясной 2000 года ў Японіі быў прадстаўлены Lancer дзевятага пакалення. Еўрапейскі дэбют адбыўся ўвосень 2003 года.

Шэраг рухавкіоў на рынку Еўропы ўключаў тры бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,3 (82 к.с.); 1,6 (98 к.с.) і 2,0 л (135 к.с.) і двума каробкамі перадач — механічнай і аўтаматычнай Invecs II. У адрозненні ад седана, Lancer Wagon прапаноўваўся толькі з рухавікамі 1,6 і 2 л[6].

Для японскага рынку абсталёўвалі рухавікамі аб'ёмам 1,5 і 1,8 л, а ў Паўночнай Амерыцы прапаноўвалася мадыфікацыя з чатырохцыліндравым маторам аб'ёмам 2,4 л (164 к.с.).

Lancer '2007 правіць

Mitsubishi Lancer (2007–2017)

У 2007 годзе дэбютавала новае пакаленне Lancer. Спачатку толькі з кузавам седан, пяцідзверны Sportback з'явіўся ў 2008 годзе. У 2009 годзе была прапанавана версія Ralliart з паўнапрываднай трансмісіяй і турбаматорам 2,0 (241 к.с.). У 2010 годзе была праведзена мадэрнізацыя. Восенню 2015 года амерыканская версія зведала рэстайлінг.

Бензінавыя рухавікі: атмасферныя 1,5 (109 к.с.), 1,6 (117 к.с.), 1,8 (143 к.с.) і 2,0 л (150 к.с.), а для амерыканскіх машын прапаноўваўся 2,4 л (168 к.с.). Для Еўропы прапаноўваліся і дызельныя версіі: першапачаткова з 2,0-літровым маторам Volkswagen (140 к.с.), а затым з рухавіком 4N1 уласнай вытворчасці Mitsubishi — 1,8 л (116 к.с.).

Выпуск працягваўся да жніўня 2017 года. Lancer быў зняты з вытворчасці без пераемніка на рынках ЗША і Еўропы, а марка засяродзіла свае намаганні на красоверах[7].

Бяспека

Аўтамабіль добра вытрымаў франтальны краш-тэст, нягледзячы на прабой падушкі бяспекі кіроўцы. Пры бакавым тэсце прыадкрыліся пярэднія дзверы, а пры ўдары ў слуп рызыка траўмаў грудзей і жывата выявілася высокай[8].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2009[9]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 29,2 81%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 39,4 80%
  Бяспека пешаходаў 12,2 34%
  Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Mitsubishi Lancer Sportback 1.8 Invite

Lancer Evolution X правіць

 
Mitsubishi Lancer Evolution X

Evolution X, які ўбачыў свет у 2007 годзе, атрымаў новы 2,0-літровы рухавік 4B11 з алюмініевым блокам цыліндраў[3].

Змянілася сістэма поўнага прывада — Super All Wheel Control (S-AWC) — у ёй для кіравання вектарам цягі акрамя блакаваных дыферэнцыялы былі задзейнічаны яшчэ і тармазныя механізмы, якія па камандзе выбарачна прытармажвалі колы.

У якасці опцыі з'явілася прэселектыўная рабатызаваная каробка перадач Twin Clutch SST.

Зноскі

  1. «Мицубиси - лансер» // За рулём : часопіс. — 1992. — № 9. — С. 17. (руск.)
  2. а б Audi quattro gegen Lancer 2000 // autozeitung.de (ням.)
  3. а б Легенды без продолжения. Суперкары, которые мы потеряли Архівавана 13 мая 2014. // abw.by (руск.)
  4. Рейтинг безопасности: старожилы гольф-класса // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 6. — С. 30. (руск.)
  5. https://www.euroncap.com/en/results/mitsubishi/lancer/15487
  6. Старый надежный товарищ // За рулём : газета. — 2012. — № 18. — С. 41. (руск.)
  7. Mitsubishi will end Lancer production in August (англ.). motor1.com (5 студзеня 2017). Праверана 25 верасня 2021.
  8. Рейтинг безопасности: новая эра // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 5. — С. 44. (руск.)
  9. https://www.euroncap.com/en/results/mitsubishi/lancer/11051

Літаратура правіць

  • Десять поколений улана // Авторевю : часопіс. — 2007. — № 8 (379). — С. 36-37. (руск.)
  • Богатенький "Улан" // За рулём : часопіс. — 1997. — № 3. — С. 29-31. (руск.)
  • Дебют в царстве гравия // За рулём : часопіс. — 2003. — № 8. — С. 44-48. (руск.)

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць