Nestlé S.A. (вымаўляецца Нэстле С. А.) — швейцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчавання і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў швейцарскім горадзе Вевэ ў кантоне Во. Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 года[3][4][5][6][7] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у спісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[8] і 33 радок у спісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаній 2016 года[9].

Nestlé
Тып Aktiengesellschaft[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы Швейцарская біржа
Заснаванне 1866
Заснавальнікі Анры Нестле[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Пітэр Брабек (старшыня савета дырэктараў), Пол Булке (галоўны кіраўнік)
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя Nescafé, Nesquik[d], пітная вада[d], Nestea[d], El Chaná[d], Nespresso[d], Vascolet[d] і Café El Águila[d]
Уласны капітал
  • 42 млрд Fr (31 снежня 2022)[1]
Абарот
  • 94,4 млрд Fr (2022)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 12,3 млрд Fr (2022)[1]
Чысты прыбытак
  • 9,27 млрд Fr (2022)[1]
Актывы
  • 135 млрд Fr (31 снежня 2022)[1]
Капіталізацыя
  • 286 млрд Fr (31 снежня 2022)[2]
Колькасць супрацоўнікаў 308,000 (2018)
Дэвіз Якасць прадуктаў, якасць жыцця
(Good food, good life)
Даччыныя кампаніі Nestlé Waters[d], Nestlé (United States)[d], Nestlé (Canada)[d], Orion[d], Osem (company)[d], Froneri[d], Nestlé Česko[d], BlueTriton Brands[d], Nespresso[d], Nestlé Rossiya[d], Nestlé Deutschland[d], Nestlé India[d], Nestle España[d], Cereal Partners Worldwide[d], Unilac, Inc.[d] і Tivall CZ[d]
Сайт nestle.com (англ.)

Прадукцыя Nestlé ўключае дзіцячае харчаванне, медыцынскае харчаванне, ваду ў бутэльках, сухія сняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марожанае, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёл і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швейцарскіх франкаў[10]. Да іх ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах свету. Персанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[11]. Акрамя таго, карпарацыя з'яўляецца адным з асноўных акцыянераў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у свеце касметычнай кампаніі[12].

Nestlé была ўтворана ў 1905 годзе шляхам аб’яднання «Англійска-швейцарскай малочнай кампаніі», створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарльзам Пейджам, і кампаніяй «Малочная мука Анры Нэстле», фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швейцарскім прыдпрыёмнікам нямецкага паходжання Анры Нэстле[13]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасць падчас Першай сусветнай вайны і зноў пасля Другой сусветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы ранняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.

Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як праз ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадавання ў развіваных краінах, дзе ёсць цяжкасці з забеспячэннем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненнем дзіцячай працы ў вытворчасці какавы.

Цікавыя факты правіць

  • Першапачаткова на лагатыпе кампаніі Nestlé была птушка і тры птушаняці ў гняздзе. У 1988 падчас чарговага рэбрэндынгу лагатып пазбавіўся аднаго птушаняці.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць