Nintendo

японская кампанія

«Nintendo» (яп.: 任天堂株式会社 Нінтэнда) — японская кампанія, якая спецыялізуецца на стварэнні відэагульняў і гульнявых сістэм, са штаб-кватэрай у Кіёта. Кампанія была заснавана ў 1889 годзе рамеснікам Фусадзіра Ямауці[en] пад назвай «Nintendo Karuta» і першапачаткова вырабляла ігральныя карты ручной працы «ханафуда[en]». У 1960-х гадах «Nintendo» пачала займацца іншымі відамі бізнесу і набыла юрыдычны статус публічнай кампаніі пад цяперашняй назвай, а ў 1977 годзе выпусціла «Color TV-Game[en]», сваю першую гульнявую прыстаўку. Кампанія атрымала міжнароднае прызнанне пасля выпуску гульні «Donkey Kong[en]» у 1981 годзе, а таксама гульнявой сістэмы «Nintendo Entertainment System» і гульні «Super Mario Bros.» у 1985 годзе.

Nintendo
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа, NASDAQ, Франкфурцкая фондавая біржа і OTC Markets Group[d]
Заснаванне 23 верасня 1889[1]
Заснавальнікі Fusajiro Yamauchi[d][2]
Размяшчэнне
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d][5]
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне і камп’ютарная гульня
Колькасць супрацоўнікаў
  • 7 317 чал. (31 сакавіка 2023)[6]
Даччыныя кампаніі Nintendo of America[d], Nintendo Network Service Database[d], Nintendo European Research & Development[d], 1-Up Studio[d], Nintendo France[d], Nintendo Australia[d], Nintendo of Korea[d], Nintendo Hong Kong[d], Mario Club[d], Monolith Soft Inc.[d], Next Level Games[d], Nintendo Entertainment Planning & Development[d], SRD[d], Nintendo Pictures[d] і Q119380926?
Сайт nintendo.com/coun… (англ.)

Зноскі

Спасылкі правіць