Novum Testamentum Graeceлацінская назва арыгінальнай грэчаскамоўнай версіі Новага Запавету. Першым друкаваным выданнем стала Камплютэнская паліглота кардынала Франсіска Хіменеса дэ Сіснераса, надрукаваная ў 1514, якая, аднак, пабачыла свет толькі ў 1520. За гэты час у 1516 сваю версію грэчаскага Новага Запавету выдаў Эразм Ратэрдамскі.

Эбергард Нестле
Курт Аланд

У цяперашні час пад Novum Testamentum Graece звычайна маюць на ўвазе выданне Nestle-Aland, названае так паводле прозвішчаў даследчыкаў, якія ўзначальвалі крытычную працу па рэдагаванні. У наш час выйшла ўжо 28-е яго перавыданне, скарочана NA28. Тэкст «Нестле-Аланда» — асноўная крыніца большасці сучасных перакладаў Новага Запавету, а таксама стандарт для акадэмічнай працы па вывучэнні Новага Запавету.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць