Nowy Casnik (н.-луж.: Новая газета) — штотыднёвая газета, якая выходзіць на ніжнялужыцкай і нямецкай мовах. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Nowy Casnik
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
Nowy Casnik
Тып штотыднёвая газета[d]
Выдавец Домавіна (выдавецтва)
Заснавана 5 ліпеня 1848
Мова ніжнелужыцкая
ISSN 0029-5418
Узнагароды
Вэб-сайт nowycasnik.de

Гісторыя правіць

Сучасная газета з'яўляецца пераемніцай першага часопіса на ніжнялужыцкай мове «Bramborski Serbski Casnik», першы нумар якога выйшаў з друку 5 ліпеня 1848 года па ініцыятыве каталіцкага святара Маты Новека (Mata Nowek), які рэдагаваў газету да 1852 года. З 1852 года рэдактарам газеты быў Кіта Панка (Kito Panka). У 1863 годзе галоўным рэдактарам стаў Кіта Швеля (Kito Šwjelа). У 1880 годзе выданне было перайменавана ў «Bramborskе Nowiny». З 1885 г. па 1915 год выданне выходзіла пад назвай «Bramborskе Casnik». Кіта Швеля быў галоўным рэдактарам газеты да 1915 года. З 1880 па 1883 год галоўным рэдактарам газеты быў ніжнялужыцкі паэт Мата Косык (Mato Kosyk). З 1916 года да 1922 года рэдактарам газеты быў Богуміл Швеля (Bogumił Šwjela), пры якім газета з 1921 па 1922 год выходзіла пад назвай «Serbski Casnik».

З 1923 года галоўным рэдактарам газеты была Міна Віткайц (Mina Witkojc). Падчас яе кіраўніцтва тыраж дасягнуў 1200 асобнікаў. З 1931 па 1933 год рэдактарам газеты быў Фрыца Роха (Fryco Rocha). З 1933 года газета перайшла ў валоданне арганізацыі «Bramborskeje Kube», якая стала друкаваць на яе старонках прапагандысцкія нацыяналістычныя тэксты. Летам 1941 года выданне газеты «Bramborskе Nowiny» было забаронена.

Са снежня 1947 года па ініцыятыве Богуміла Швелі было адноўлена выданне газеты пад сучаснай назвай. Выданне друкавалася пад патранажам культурна-нацыянальнага лужыцкага таварыства Домавіна. Выходзіла ў якасці дадатку да газеты на верхнялужыцкай мове «Nowa doba». З 1954 года стала самастойным выданнем.

У 1974 годзе калектыў газеты быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

У 1977 годзе на пенсію выйшаў Вілем Бера (Wylem Bjero), апошні галоўны рэдактар газеты, для якога ніжнялужыцкая мова была роднай. У наш час галоўным рэдактарам з'яўляецца паляк Гжэгаж Вячорэк (Grzegorz Wieczorek), які ў 2005 годзе змяніў журналіста Хорста Адама (Horst Adam).

Рэдактары правіць

Літаратура правіць

  • Manfred Thiemann (Hrsg.): Sorben. Ein kleines Lexikon = Serbja. Domowina-Verlag, Bautzen 1989, ISBN 3-7420-0405-0.

Спасылкі правіць