Pantherinae — падсямейства кашэчых, якое ўключае найбольш буйных прадстаўнікоў гэтага сямейства. Крытэрыем прыналежнасці да вялікіх котак з’яўляецца, аднак, не велічыня, а марфалагічныя дэталі, такія, як будова пад'язычная костка. З-за гэтага да вялікіх котак не адносяць такія віды, як пума і гепард.

Pantherinae

Снежны барс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pantherinae Pocock, 1917

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552364
NCBI  338153
FW  282561

Наступныя роды і віды адносяць да падсямейства:

Аб прыналежнасці Pardofelis marmorata да Pantherinae у свеце заолагаў вядуцца спрэчкі. Згодна з традыцыйным пунктам гледжання від адносяць да Felinae, аднак з’явіліся здагадкі аб яе сувязі з Pantherinae. Нядаўнія малекулярна-генетычныя даследаванні кажуць у карысць яе блізкага сваяцтва з родам Catopuma, з-за чаго найноўшыя сістэматыкі зноў адносяць яе да Felinae.

Чорныя пантэры не з’яўляюцца асобным відам, а толькі праявай меланізму (чорнай афарбоўкі) у леапардаў або ягуараў.

На поўсці ўсіх прадстаўнікоў падсямейства маюцца плямы, нават калі яны, на першы погляд, не бачныя. Яны відавочныя ў леапарда, дымчатага леапарда, снежнага барса і ягуара. У тыгра палосы на поўсці з’яўляюцца падоўжанымі плямамі. У львоў плямы выяўляюцца, як правіла, толькі ў ільвянят.

Прадстаўнікі падсямейства адрозніваюцца ад сваіх меншых сваякоў будовай пад’язычнай косці. Яна складаецца з маленькіх костачак, служачых замацаваннем моўнага мускула ў горле. Раней гэту прыкмета звязвалі з уменнем рыкаць. Аднак новыя даследаванні паказваюць, што рык заснаваны на іншых анатамічных асаблівасцях, перш за ўсё на спецыяльнай будове гартані. У льва, тыгра, леапарда і ягуара яна характарызуецца вельмі доўгімі галасавымі звязкамі і тоўстай эластычнай тканкай, якія дазваляюць рыкаць. Снежны барс, Neofelis nebulosa і іншыя віды кашэчых такімі асаблівасцямі не валодаюць і рыкаць не ўмеюць.

Зноскі