Persea род вечназяленых дрэў і кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae). Налічваецца каля ста відаў[3], большай часткай з трапічных рэгіенаў Амерыкі. Найбольш вядомы від — авакада (Persea americana): важная пладовая культура, культывуецца па ўсім свеце дзеля ядомых пладоў.

Persea

Авакада (Persea americana), плады і лісце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Persea Mill., 1754

Сінонімы
Tamala Raf.
Тыпавы від
Віды
Гл. раздзел Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18148
NCBI  3434
EOL  37256
GRIN  g:9138
IPNI  21476-1
FW  54628

Назва правіць

Навуковая назва роду ўтворана ад імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя Персея[4]. Філіп Мілер, які выкарыстаў гэта імя пры апісанні дадзенага роду, пазычыў яго ў старажытнагрэчаскіх аўтараў, Тэафраста і Гіпакрата, якія называлі так нейкае егіпецкае дрэва — магчыма, Cordia myxa або які-небудзь від з роду Mimusops[5].

Распаўсюджванне правіць

Род мае разарваны арэал: каля 70 відаў раслін распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі; адзін від — Persea indica — з’яўляецца эндэмікам Макаранезіі (сустракаецца на Азорскіх і Канарскіх астравах, на Мадэйры, каля 80 відаў растуць ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[6].

Persea americana культывуюць у многіх рэгіенах планеты, у тым ліку ў краінах Карыбскага мора, у Фларыдзе, у Ізраілі, у Афрыцы.

Батанічнае апісанне правіць

Прадстаўнікі роду — вечназяленыя хуткарослыя дрэвы вышыней да 30 м, часам кусты.

Лісце ў раслін эліптычнае, скурыстае.

Кветкі кволыя, у адных відаў двухполыя, у іншых аднаполыя. Пялесткаў шэсць. Тычынак дзевяць. Песцік адзін.

Плод — аднанасенная ягада[7]. Мае грушападобную або круглую форму, у некаторых відаў даволі буйная — да прыкладу, у Persea indica даўжыня плоду дасягае 25 см[6].

Віды правіць

Некаторыя віды[8] паводле сайта GRIN (калі не пазначана іншае):

Шэраг відаў, якія раней адносілі да роду Persea, пазней былі перанесены ў іншыя роды:

  • від Persea theobromifolia A.H.Gentry (1977) аднесены да роду Caryodaphnopsis[9]. Дрэва вышынёй да 40 м з шаравата-зялёнымі кветкамі і чырванавата-карычневымі зваротнаяйкападобнымі пладамі. Сустракаецца ля падножжа Анд у цэнтральным Эквадоры. Рэдкая расліна, занесена ў Міжнародную Чырвоную кнігу як від, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення[10].
  • Persea krugii Mez — Mutisiopersea[11].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 99 согласно данным The Plant List: Persea (Праверана 27 чэрвеня 2011)(Проверено 27 июня 2011)
  4. Головкин Б. Н. О чём говорят названия растений. — М.: Агропромиздат, 1986. — С. 107. — 160 с. — (Популярная библиотека школьника). — 110 000 экз. — УДК 581
  5. Quattrocchi, Umberto (2000). CRC World Dictionary of Plant Names. Vol. 3 M-Q. CRC Press. p. 2015. ISBN 9780849326776.
  6. а б Ботаника 2006.
  7. Яковлев, Челомбитько 1990, с. 223.
  8. Спіс відаў роду Архівавана 27 кастрычніка 2000. на сайце GRIN. (англ.) (Праверана 12 студзеня 2010)
  9. The Plant List: Persea theobromifolia
  10. Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. — М.: Лесная промышленность, 1983. — С. 216. — 344 с. — 20 000 экз. — УДК 581.5
  11. The Plant List: Persea krugii

Літаратура правіць

  • Persea // Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006. — С. 654. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  • Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учеб. для фармац. институтов и фармац. фак. мед. вузов / Под ред. И. В. Грушвицкого. — М., 1990. — 367 с. — 63 000 экз. — ISBN 5-06-000084-2.