Port Mone trio (чыт. [pɔ:t mɔnɛ]) — інструментальнае трыа з Мінска (Беларусь), якое выконвае мінімалістычную сучасную музыку з адгалоскамі самых розных традыцый і жанраў[8]. У склад калектыву ўваходзяць Аляксей Варсоба (акардэон), Сяргей Краўчанка (перкусія) і Аляксей Ванчук (бас-гітара)[9][10].

Port Mone trio
Асноўная інфармацыя
Жанры Інструментальная музыка
Эксперыментальная музыка
Джаз
Гады 2005—па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Лэйблы Геометрия RU
Наш фармат UA
Hevhetia SK
Склад Аляксей Варсоба
Сяргей Краўчанка
Аляксей Ванчук
Былыя
ўдзельнікі
Іван Барзенка[1][2][3][4]
Павел Кудрын[1][5][6][7][4]
Іншыя
праекты
«Jitters», «Без Билета», «Rosary», «Usplёsk», «Paparis», «КонтраБанда», «Па Глазам», «The Bruised Trouveres», «Крамбамбуля»
portmonetrio.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва і паходжанне правіць

Назва «Port Mone» — своеасаблівая гульня слоў. «Порт» (у значэнні гавань, прыстань). «Манэ» — адсылка да пачынальніка імпрэсіянізму Клода Манэ. На слых жа назва ўспрымаецца як «партманэ» (у значэнні кашалёк).

Перад тым як сабрацца ў «Port Mone», яго ўдзельнікі гралі ў брыт-поп гурце «Папарис» («Paparis»), склад якога быў сфармаваны ў канцы 2005 года: Аляксей Варсоба (клавішныя), Сяргей Краўчанка (бонгі), Павел Кудрын (рытм-машына), Аляксандр Багдановіч (перкусія), Іван Барзенка (гітары)[11].

Творчасць правіць

Крытыкі адзначаюць, што Port Mone уяўляе сабой з'яву, якое складана ўпісаць у рамкі якіх бы то ні была стылістычных формаў, паколькі музыка трыа — гэта сумесь сучаснай акадэмічнай, эксперыментальнай музыкі, джаза, фолка, нойза[12].

Музыка калектыву адрасавана тым, хто любіць і ўмее слухаць, напрыклад, Шапэна, Мундога або Пярта. Пры гэтым яна зразумелая шырокай аўдыторыі, а канцэрты трыа з поспехам праходзяць як у Беларусі, так і за мяжой[13]. Брытанская газета The Guardian адзначае, што музыка трыа «папулярная сярод меламанаў як на усходзе, так і на захадзе.»[14]

Самі музыкі ў інтэрв'ю кажуць, што слухачоў Port Mone trio адрознівае здольнасць успрымаць прыгажосць і боль навакольнага свету, сувязь з ім, разуменне таго, што кожны з нас — гэта частка цэлага, бесперапыннага, як паветра або вада, рэчыва жыцця.

Дэбютны альбом правіць

У 2009 годзе на расійскім лэйбле «Геометрия» быў выдадзены дэбютны альбом Port Mone «Dip», які быў цёпла прыняты музычнымі крытыкамі, а таксама прыхільнікамі творчасці калектыву[15]. Дэбютная пласцінка атрымала шэраг беларускіх і міжнародных узнагарод[16].

Адмова ад працы ў студыі правіць

У 2014 годзе пабачыла свет чарговая праца трыа — альбом «Thou». Дыск быў выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам «Hevhetia» (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах джазавай, неакласічнай і авангарднай музыкі[17]. Афіцыйная дата выхаду альбома — 8 верасня 2014.

Запіс альбома стаў полем для эксперыментаў з гукам. Музыкі гурта адмовіліся ад лабараторных умоў студыі і аддалі перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяванне было перавезена ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазіцый. Па словах саміх музыкаў, такая тэхніка запісу была прадыктаваная не столькі акустычнымі дамаганнямі, колькі ідэалогіяй самога матэрыялу, закліканага выказаць галоўную творчую місію Port Mone trio — зварот да нечага натуральнага, чыстага і першатворнага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі.

Альбом стаў самым паспяховым на дадзены момант запісам групы. Акрамя прэміі «Альбом года» па версіі партала Experty.by, праца была цёпла прынята айчыннымі і замежнымі музычнымі крытыкамі, рэцэнзіі на альбом апублікавалі многія музычныя выдання Еўропы і ЗША. Арцемій Троіцкі, у сваю чаргу, размясціў на YouTube відэаводгук пра музыку Port Mone trio,[18] прымеркаваны да прэзентацыі альбома ў Мінску.

У 2016 годзе гурт аб'явіў пра збор сродкаў на запіс новага канцэптуальнага альбома, які плануецца запісаць, выкарыстоўваючы выключна зялёную энергію.[19]

Міжнародныя праекты правіць

Супрацоўніцтва з ДахаБраха правіць

У 2011 годзе, шмат у чым дзякуючы намаганням украінскага агенцтва «Артполе», пачалося супрацоўніцтва Port Mone trio з украінскім гуртом ДахаБраха  (укр.). Музыкі на некалькі тыдняў пасяліліся ва ўкраінскім сяле Хмелева, дзе склалі сумесную праграму. Працягам супрацоўніцтва сталі некалькі сумесных тураў і выступленні на шматлікіх фестывалях Еўропы, Беларусі, Украіны і Расіі[20]. У 2012 годзе музыкі запісалі на польскай Toya Studios сумесны альбом «The Khmeleva project», які быў выдадзены ў Польшчы і Украіне[21][22].

Музыка для нямога кіно правіць

У 2013 годзе Port Mone trio па замове Нацыянальнага цэнтра Аляксандра Даўжэнка стварылі музычнае суправаджэнне да нямому фільма «Хлеб» (рэж. Мікалай Шпікоўскі, 1929). Акрамя выступаў з «жывым» музычным суправаджэннем фільма на фестывалях, дадзеная праца калектыва была выдадзена Нацыянальным цэнтрам Аляксандра Даўжэнка на DVD.

Музыка для тэатра правіць

Упершыню музыка Port Mone trio была выкарыстана ў тэатральнай пастаноўцы «Пясочны замак» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (рэж. Аляксей Леляўскі). Музычнае афармленне было напісана музыкамі спецыяльна для спектакля і выконвалася «ўжывую», пры гэтым музыканты знаходзіліся на сцэне падчас выканання. Прэм'ера спектакля адбылася ў Мінску на сцэне Тэатра лялек у 2008 годзе, міжнародная прэм'ера — у Тэгеране (Іран) на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Мобарак».

У 2012 годзе Port Mone trio прыняў удзел у праекце брытанскага акцёра, рэжысёра і перформера Чэ Кельвіна «Nostalgia — 2012». Напісаная для мона-спектакля музыка таксама выконвалася «ўжывую».

У 2013 музыка Port Mone trio была выкарыстаная ў спектаклі «Бі-Лінгвы, ці кураня з сэрцам» (аўтар і рэжысёр Андрэй Саўчанка). У 2015 годзе паказ спектакля ў пазаконкурснай праграме фестывалю «Залатая маска» ў Маскве выклікаў шырокую дыскусію[23] ў тэатральным асяроддзі.

У канцы таго ж 2013 года адбылася прэм'ера харэаграфічнага спектакля «Секунда» (рэжысёр Вольга Скварцова), створанага сумесна з мінскай трупай SKVO's Dance Company. Па ўжо склаўшайся традыцыі музыкі Port Mone trio прымалі непасрэдны ўдзел у спектаклі і знаходзіліся на сцэне падчас выканання музыкі да спектакля.

Міжнародныя кантракты правіць

Port Mone trio паспяхова гастралюе і выдае свае альбомы ў краінах Еўропы. У пачатку 2014 года музыкі падпісалі кантракт са славацкім лэйблам «Hevhetia», якія спецыялізуюцца на джазавай і неакласічнай музыцы з дыстрыбуцыяй альбомаў па ўсім свеце.

Таксама ў канцы 2014 года быў падпісаны кантракт[24] з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko, якоя супрацоўнічае з Горанам Брэгавічам (Сербія), Manu Chao (Іспанія), Алінай Арловай (Літва), Саліфам Кейта (Малі) і многімі іншымі артыстамі з усяго свету[25].

Сумесная праца з Jacaszek правіць

У 2016 годзе Port Mone trio прыступілі да працы над сумесным праектам з польскім электронным музыкам Michał Jacaszek. Канцэртная прэзентацыя электронна-акустычнага музычнага праекта «Мініяцюры» на тэксты беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча адбылася на фестывалі Трыалог у Крынках (Польшча) у жніўні 2016 года.

Дыскаграфія правіць

  • 2007 «PORT MONE» (прома-альбом на CD[26], DIY)
  • 2009 «Dip» (альбом, «Геометрия», Расія)
  • 2012 «Khmeleva Project», сумесна з ДахаБраха  (укр.) (альбом, Артполе / Наш Фармат, Украіна)
  • 2014 «Хліб» (нямы мастацкі фільм, рэмастэрынг з музычным афармленнем Port Mone trio, DVD, Нацыянальны цэнтр А. Даўжэнка, Украіна)
  • 2014 «Thou» (альбом, Hevhetia, Славакія)[27]

Ацэнкі правіць

«Адным са знакавых лічу аншлаг у КЗ „руск.: Верхний город“ на канцэрце Port Mone у маі 2015 года. Гэта прыклад таго, як пры правільным падыходзе нават нестандартная музыка можа збіраць сваю публіку ў Мінску. Увосень музыкі ўжо самастойна арганізавалі і правялі аналагічны і не менш паспяховы канцэрт», — Зміцер Безкаравайны, Experty.by[28].

Узнагароды правіць

  • «Альбом года» па версіі замежных экспертаў партала Experty.by (2009, Беларусь, Dip)[29]
  • «Лепшы замежны альбом 2009 года» па версіі партала Terapija.net (2009, Харватыя, Dip)[30]
  • Намінацыі на прэмію «Стэпавы воўк» Арцемія Троіцкага ў катэгорыях «Музыка», «Альбом» (2009, Расія, Dip)
  • «Альбом года» па версіі замежных экспертаў партала Experty.by (2012, Беларусь, The Khmeleva project)[31]
  • «Лепшы інструментальны альбом» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Прыз народных экспертаў» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Прыз вялікага журы», па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Альбом года» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Лепшы запіс», прэмія Rock Profi (2014, Беларусь, Thou)

Зноскі

  1. а б Вагнер, Вера (2007-05-14). "Нестареющие «безбилетники»". БелГазета [руская] (19 (589)). Архівавана з арыгінала 2020-02-22. Праверана 2020-02-22. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. Ju. JITTERS, HAIR PEACE SALON, «Split Before, Together Now» и «Gipsy» (руск.)(недаступная спасылка). xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 18 лістапада 2018.
  3. beZ bileta рассекретили новый альбом (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. а б MoonliT. Paparis & PortMone - 2 in 1 (руск.). «МЫ» (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2005. Праверана 13 лютага 2019.
  5. 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь "Дня безбилетника 2006" (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  6. Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше (руск.). БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  7. Конечно Паша - ну кто ж его не знает (руск.). Hair Peace Salon (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.
  8. Свірын, Ілья; Бунцэвіч, Надзея (2015-06-06). "Зазірнулі ў "Port Mone"". Культура (23 (1201)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  9. Новицкий, Дмитрий; Шелкович, Антон. Группа Port Mone: «Мы ни от кого не зависим — над нами кроме неба никого нет» (руск.). Журнал «Большой» (19 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  10. Рогач, Александра. Дельфины посреди пустыни (руск.). СБ. Беларусь сегодня (14 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2020. Праверана 23 ліпеня 2020.
  11. Самусик, Ольга (2005). "Папарис :: Волшебство, Которое Ничего Не Значит". Музыкальная газета [руская] (10). Архівавана з арыгінала 2020-09-01. Праверана 2020-09-02. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  12. Рецензия на альбом «Dip» портала Terapija.net (Хорватия)
  13. Куреннов, Никита; Шелкович, Антон. Port Mone в гостях у «Краiны». Видеомузыка артистов (руск.). Журнал «Большой» (18 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  14. Karpov, Eugene (2015-08-18). "An insider's cultural guide to Minsk: rocking in the 'world's cleanest city'". The Guardian [англійская]. Праверана 2016-04-26.
  15. Замировская, Татьяна. Музыка для аэропортов. Татьяна Замировская об альбоме Port Mone «Dip» (руск.). Журнал «Большой» (16 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  16. Пепеляев, Валентин. Ушли на процедуры (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  17. Пепеляев, Валентин. В чем причина того, что альтернативная музыка сдает свои позиции? (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  18. Артемий Троицкий поддержал белорусскую группу Port Mone. Наша Ніва. Праверана 26 красавіка 2016.
  19. Афіцыйны сайт гурта Port Mone trio Архівавана 26 лютага 2017.
  20. Замировская, Татьяна. Татьяна Замировская о последнем альбоме Daxaбраха & Port Mone «Хмелева Project» (руск.). Журнал «Большой» (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  21. Будкін, Сяргей. ДахаБраха&Port Mone – Хмелева Project, Наш Формат (UA), 2012 . Будзьма беларусамі! (2 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  22. Замировская, Татьяна. CD-обзор с Татьяной Замировской. Выпуск 22 (руск.). Журнал «Большой» (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  23. Скандал на «Золотой маске»: белорусам приписали Майдан. www.mk.ru. Праверана 25 красавіка 2016.
  24. Белорусы Port Mone подписали контракт с концертным агентством, ответственным за приезд в Беларусь Робби Уильямса и Cirque Du Soleil. Onliner.by. Праверана 26 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  25. Калеснікава, Маша. Трыа Port Mone падпісала кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 8 студзеня 2020.
  26. CЛЭП (2007). "PORT MONE". Музыкальная газета (05). Архівавана з арыгінала 2020-09-15. Праверана 2020-09-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  27. Будкін, Сяргей. Port Mone. Бясконцы рэпіт і мэдытацыя . Будзьма беларусамі! (16 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 2 сакавіка 2020.
  28. Тарналицкий, Тарас. В культурном остатке (руск.). Белорусы и рынок (28 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  29. «Лепшыя альбомы 2009» по версии Experty.by
  30. «Лучшие альбомы 2009 года» по версии Terapija.net
  31. «Лучшие альбомы 2012» по версии Experty.by

Спасылкі правіць