Pressure (бел.: Ціск) — другі альбом беларускага рок-гурта Open Space, запісаны на мінскіх студыях «Sunflowers», «fOrZ» і «Granny Records»[4].

Pressure
Вокладка альбома Open Space «Pressure» (12 сакавіка 2012 года)
Студыйны альбом Open Space
Дата выпуску 12 сакавіка 2012 года
Запісаны 2010–2012
Жанр брыт-рок, поп-рок, інды-рок, псіхадэлічны рок, брыт-поп, пост-панк
Працягласць 41:13
Прадзюсар Зміцер Іваней, Open Space, Дзяніс Варанцоў
Мова песень англійская
Лэйбл Vigma
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Open Space
Deal With Silence
(2009)
Pressure
Сінглы з «Pressure
  1. «Bookseller»
    Выпушчаны: 8 жніўня 2011 года
  2. «Do You Remember»
    Выпушчаны: 20 красавіка 2012 года

Падрыхтоўка і выпуск правіць

Напярэдадні канцэрта на пяцігоддзе гурта ў пачатку вясны 2011 года бубнач Андрэй Малашэнка інтрыгаваў, што выхад альбому запланаваны ўжо «на бліжэйшы час»[5].

У прэс-рэлізе па выніках святкавання пяцігоддзя творчай дзейнасці канцэртам у мінскім клубе «Doodah King» для «Experty.by» гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца другім альбомам, на які ўжо назапашана і запісана з тузін песень, будзе працягнута. «Мы яшчэ раз паслухалі той вынік, які ў нас атрымаўся і зразумелі: мы хочам чагосьці большага. Вынік, які ў нас ёсць цяпер, — гэта па сутнасці другі „Deal With Silence“ , а гэта нас не задавальняе. Зараз нам хочацца паэксперыментаваць з гукам, папрацаваць з гуказапісвальнымі студыямі за межамі Беларусі і атрымаць максімальна якасна запісаны і зведзены альбом», — франтмен Віталь Маціеўскі дакладна агучыў пазіцыю ўсей каманды. Замест першапачатковага акна ў красавіку, верасень 2011 года быў аб’яўлены новым прыкладным тэрмінам выпуска[6].

13 студзеня 2011 года гурт выступае на фестывалю «Бульфэст», на якім была зроблена прамежкавая справаздача перад СМІ і грамадскасцю працуючых над другой паўнавартаснай кружэлкай музыкаў[7][8][9][10]. На вечарыне Віталь Маціеўскі сказаў Еўрапейскаму радыё для Беларусі: «У Новы год гурт „Open Space“ уваходзіць з новымі планамі. Самы галоўны наш план – запіс новага альбома. Мы ўжо паказалі чатыры песні, наперадзе яшчэ, падкажу, восем. То бок, хочам зрабіць вялікі паўнавартасны альбом. Пакуль не будзем апавядаць пра нейкія яго асаблівасці, але скажу, што будзем прытрымлівацца сваёй стылістыкі. Альбом будзе англамоўным, і, думаю, вясной можна чакаць яго прэзентацыі»[11].

23 лютага 2012 года выходзіць трэйлер альбома[12].

Спіс кампазіцый правіць

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Bookseller» Open SpaceOpen Space 4:00
2. «Need» Open SpaceOpen Space 3:04
3. «My Favourite Toy» Open SpaceOpen Space 3:13
4. «Black Heart Queen» Open SpaceOpen Space 3:56
5. «Do You Remember» Юрый МаслаўOpen Space 3:28
6. «I Want You To Know» Open SpaceOpen Space 3:53
7. «Sally» Open SpaceOpen Space 4:17
8. «Let It Go» Open SpaceOpen Space 3:45
9. «Under Pressure» Open SpaceOpen Space 2:52
10. «Yeah Yeah Yeah (Going Inside)» Open SpaceOpen Space 3:29
11. «I Have A Dream» Open SpaceOpen Space 5:16

Крытыка правіць

Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Алег Лабунскі засведчыў прыхільнасць музыкаў да інды-рок плыні, курса, узятага з выхадам папярэдняга альбома «Deal With Silence», і выказаў думку, што «практычна ўсе песні ідуць стройным шэрагам, адна іншай нічым не горш, але і не лепш», а самі ўдзельнікі Open Space пры запісу магчыма натхняліся Браянам Адамсам і New Order  (руск.)[13].

Штатны склад крытыкаў музычнага партала «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 7,25/10: Сяргей Будкін вылучыў «падкрэсленую ангельскасць» брытанскага рока ў выканні хлопцаў, творы якіх нагадалі яму The Cranbirries, «работа над памылкамі» «Deal With Silence», на думку Зміцера Безкаравайнага, была зроблена, і якасць меладычнага брыт-попу твораў узнялася яшчэ на адну ступень, у тым ліку за кошт намаганняў Зміцера Іванея, запрошанага прадзюсара, вядомага па працы з гуртамі ДДТ і Океан Ельзи, агляд Алега Клімава дазволіў раўнаваць поп-рок музыкаў брытанскай хвалі, якія памужнелі, з творчасцю a-ha, The Rolling Stones, U2 і Depeche Mode, чаму тураваў Зміцер Падбярэзскі («музыкі яўна не столькі падцягнулі агульны ўзровень, колькі проста пасталелі»)[2].

Апошні ўжо як музычны рэдактар ej.by разгарнуў сутнасць CD і зрабіў вывад, што на ім у дастатку мэйнстрымавых песень, якія было б можна раціраваць[4], ды асобна ўсхваліў «патанцыяльны шлягер  (руск.)» «I Have A Dream»[14]. Крытык звярнуў увагу на факт, што Open Space з гэтым альбомам цалкам можа скласці канкурэнцыю сваім англамоўным западным калегам на хвалях «распешчаных дзяржаўным рэгуляваннем» рыдыёстанцый Беларусі[15].

Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia  (руск.)» Андрэй Бухарын у сваёй чатырохзорнай рэцензіі на CD прыйшоў да высновы, што стыль песень альбома знаходзіцца паміж пост-панкам і брыт-попам, дакарыў «усярадненасць», але і адзначыў «ёурапейскую якасць» кружэлкі з творамі, якія падабаюцца прыхільнікам гуртоў U2, Radiohead, Placebo альбо Black Rebel Motorcycle Club  (руск.)[3].

Музычны партал Тузін Гітоў назваў альбом «бездакорнай падробкай», у сваім аглядным артыкуле асэнсаваў наяўнасць значнай сувязі кампазіцый з Велікабрытаніяй і яе інды-рок спадчынай[16]. Алег Клімаў як калумніст «СБ. Беларусь сегодня» таксама знайшоў сярод песень на дыску «шмат адсылак да брытанскай хвалі», аформленых у стылях поп-рока і рока[17]. Еўрапейскае радыё для Беларусі ў сваёй аглядачы апісала пласцінку «лёгкай для ўспрыяцця», а за якасны гук («больш моцны, дапрацаваны, дарослы») таксама выказала рэспект саўндпрадзюсару Змітру Іванею[18]. Высока ацаніла як працу саўндпрадзюсара, так і якасць альбома і Юлія Каламіец, рэдактар украінскага сайта «Rock.kiev.ua», якая ўслыхала «упэўнены і якасны мэйнстрым»[19].

Другі альбом, што выйшаў лепш за папярэдні, на думку Хагніра з nneformat.ru, бо «практычна кожны спеў з адзінаццаці можа прэтэндаваць на званне хіта», умацаваў рэпутацыю «амаль эталоннага брыт-поп гурта»[20]. Мікіта Броўка з газеты «Новы Час» ў сваім аглядальным артыкуле паставіў на від, што перазапісаная ў кіеўскай студыі Змітра Іванея версія спева «Let It Go» з аднайменнага самотніка стала прымітыўней, і канстатаваў, што альбом у параўнанні з першым выйшаў больш роўным па гучанню і ім музыкі падвялі своеасаблівую рысу пад сваёй мінулай англамоўнай творчасцю[21]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспертаў: «Поп-гурт „Open Space“ працягвае ўдасканальвацца. Другая кружэлка гучыць сур’ёзней за дэбютны альбом. Амаль усе песні можна ставіць на радыё — і гэта, у дадзеным выпадку, камплімент»[22].

Узнагароды і прэміі правіць

Дыск падзяліў месцы з шостага па дзявятае ў рэйтынгу дзесяці лепшых альбомаў, выдадзеных за першае паўгоддзе 2012 года па версіі партала «Experty.by»[23], быў адзначаны у некалькі асабістых топах альбомаў: ад музычных крытыкаў Алега Клімава і Зміцера Падбярэзскага (усе за першае паўгодзе 2012 года)[23], а таксама Юліі Каламіец, рэдактара сайта «Rock.kiev.ua», (топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год)[19]. Алег Клімаў як калумніст «СБ. Беларусь сегодня» напісаў пра плыту ў артыкуле пра найбольш годныя для папаўнення асабістых фанатэк айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 года[17].

Удзельнікі правіць

Open Space:

Вытворчасць:

  • Зміцер Іваней — звядзенне і мастэрынг, саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Дзяніс Варанцоў — саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Open Space — саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Павел Трацяк — аранжыроўкі.
  • Пётр Семянюк — аранжыроўкі.
  • Васіль Сербін — інжэнер запісу вакала.
  • Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.

Кавер-версіі правіць

У 2014 годзе гурт «Sunny Days» спеў кавер «Гэта няпроста» на песню «Do You Remember»[24][25].

Зноскі

  1. Будкін, Сяргей. Open Space – Pressure, Вігма, 2012(недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  2. а б Open Space "Pressure" (+аудио) (руск.). Experty.by (27 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  3. а б Бухарин, Андрей (2012-04-21). "Open Space - «Pressure»". Rolling Stone Russia  (руск.) [руская]. Архівавана з арыгінала 2012-05-15. Праверана 2012-05-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. а б Подберезский, Дмитрий. Open Space (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  5. Группа Open Space отпразднует 5-летие (руск.). Experty.by (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 22 верасня 2020.
  6. Tarantino. Новый альбом группы Open Space выйдет осенью (руск.). Experty.by (23 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 23 верасня 2020.
  7. nevr. Фотоальбом БульФест vol.3 (руск.). another.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  8. Гаврилюк, Любовь. «Бульфест»: в новый год с рок-н-роллом (руск.). tio.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  9. Verkeeff, Valentin. «БульФест-3» на Старый Новый год (руск.). Ultra-music.com (15 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  10. MENS. БульФест-3. (руск.). mensby.com (14 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  11. Калеснікава, Маша; Gluctim. СНГ "Бульфэст" парадаваў зайчыкамі-Nakай і дуэтам "Зміцер і Сонейка" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  12. Группа Open Space выпустит новый альбом в марте (+трейлер) (руск.). Experty.by (23 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
  13. Лабунский, Олег. Open Space «Pressure» (руск.). Ultra-music.com (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  14. Подберезский, Дмитрий. I Have a Dream (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  15. Подберезский, Дмитрий. Pressure (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2019. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  16. Бездакорная падробка ад Open Space . Тузін Гітоў. mpby.ru (18 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  17. а б Климов, Олег. Новые герои звукозаписи (руск.). СБ. Беларусь сегодня (1 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 2 лютага 2020.
  18. Open Space "Pressure" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  19. а б Коломиец, Юлия. Юлия Коломиец (Украина): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (+аудио) (руск.). Experty.by (18 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  20. Хагнир. "Ситка Пит 2012-04" (VIDEATAPE, Ms. Sounday, OUTLANDS, OPEN SPACE, THE DECOMPOSERS, Ykwim и др.) (руск.). nneformat.ru (18 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2019. Праверана 22 ліпеня 2020.
  21. Броўка, Мікіта. Інды пачатку дванаццатага . Новы Час (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  22. Ускоў, Юрась. Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле» . Наша Ніва (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.
  23. а б Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (руск.). Experty.by (8 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  24. CTV.BY: "Звездный ринг" на СТВ. Финал 05.07.2014 [CTV.BY: “Celebrity Ring” on CTV. Final 05.07.2014]. СТБ. 2014-07-07. Праверана 2018-12-22.
  25. На телеканале СТВ в рамках «Звездного ринга» выбрали лучший кавер-бэнд Беларуси (руск.). СТБ (7 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2019. Праверана 19 чэрвеня 2019.

Спасылкі правіць