Python brongersmai — неядавітая змяя з роду сапраўдных пітонаў сямейства Пітоны.

Python brongersmai
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Python brongersmai Cope, 1861


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1094052
NCBI  461330
EOL  290149

Апісанне правіць

Агульная даўжыня вагаецца ад 1,5 да 2,6 м. Тулава тоўстае, масіўнае, буйное самкі могуць важыць да 22 кг. Афарбоўка галавы можа вагацца ад ярка-чырвонай да засмагла-жоўтай, з аранжавымі або жоўтымі меткамі або палосамі. Аднак афарбоўка галавы бывае і цёмнай з шэрымі плямамі па баках. Тулава цёмнае, шэрае, палевае або карычневае, але бывае і ярка-чырвонае, за што гэтых пітонаў часам называюць «крывавымі». На целе прыкметны малюнак са светлых і цёмных палос і няправільнай формы плям.

Спосаб жыцця правіць

Любіць горныя і нізінныя дажджавыя лясы і плантацыі. Сустракаецца на вышыні да 2000 м над узроўнем мора. Сілкуецца дробнымі сысунамі і птушкамі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае ад 4 да 28 яец. Праз 75 дзён з'яўляюцца маладыя пітоны.

Працягласць жыцця да 27 гадоў.

Распаўсюджанне правіць

Насяляе ў Тайландзе, В'етнаме, на захадзе Малайзіі і Інданезіі — на астравах Суматра, Банке і Белітунг.

Літаратура правіць

  • Herrmann, Jan-Matthias 1998. Haltung und Nachzucht der Buntpythonunterarten Python curtus curtus und Python curtus brongersmai Elaphe 6 (4): 7-12
  • Franz, V. 2003. Pythons of the World. Reptilia (GB) (27): 16-23
  • Словник-довідник із зоології. — К., 2002.