Relikt

(Пасля перасылкі з Re1ikt)

Relikt — беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала.

Relikt
Жанры 1999—2009 — грандж, альтэрнатыўны рок
з 2010 — арт-рок, пост-рок, пост-метал, прагрэсіўны рок, фолк-рок
Гады 1999
Краіна  Беларусь
Горад Мінск (на 2017 год)
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская, руская
Лэйблы BMA Group
Go Records
Vigma
Склад Аляксандр Дземідзенка
Уладзімір Казлоў
Віталіай Макшун
Дзмітрый Наркевіч
Іншыя
праекты
Re123+
re1ikt.com

У 2005—2019 гадах гурт называўся Re1ikt. За гэты час у прэсе перыядычна з’яўляліся няправільныя напісанні назвы: Rel1kt, Relict, Relikt, Re1lkt, Rel1ct і інш. Правільнае вымаўленне назвы гурта: «Рэлікт».

Гісторыя правіць

1999—2004 правіць

Гурт прыступіў да першых рэпетыцый у Светлагорску пад назвай Relikt у 1999 годзе. Склад быў непастаянны, удзельнікі каманды ў той час яшчэ вучыліся ў школе. Стыль гурта можна было вызначыць як гранж і альтэрнатыўны рок[1]. Праз пару гадоў з удзельнікаў першага складу застаўся толькі ударнік Аляксандр Дземідзенка.

2005—2008 правіць

Першы стабільны склад збіраецца ў 2005 годзе: Аляксандр Дземідзенка (ударныя), Дзяніс Іваношчук (бас-гітара), Уладзімір Казлоў (вакал), Ягор Любічаў (гітара), Вадзім Шакін (гітара). Гурт мяняе назву на Re1ikt. У 2006 годзе выходзіць першы альбом «Единиц’es». У гэты перыяд некалькі ўдзельнікаў Re1ikt пераязджаюць у Гомель. Тут праходзіць запіс другога студыйнага альбома «Клиника».

Re1ikt прымаюць удзел у «Адборышчы-2006»[2] і ў конкурсе Global Battle of the Bands — 2007, дзе патрапілі ў 6-ку лепшых і былі запрошаны на запіс тэлевізійнай Навагодняй ночы і выступілі на адной сцэне з Агата Крысці і Zdob şi Zdub. У гурта з’явіліся кліпы на кампазіцыі «16» (D.I.Y.-відэа) і «Последняя хирургия» (зняты беларускім рэжысёрам Анатолем Вечарам у рамках праекта «PROдвижение»). У 2008 годзе гурт пакідаюць Дзяніс Іваношчук і Вадзім Шакін.

Re1ikt перыядычна выступаюць утрох або з сесійнымі музыкамі, у калектыве з’яўляюцца новыя пастаянныя ўдзельнікі (вялікая колькасць канцэртаў было сыграна з мульціінструменталістам Дзянісам Голіным). У снежні 2008 года ў мінскім клубе «Графіці» праходзяць здымкі акустычнага канцэрту, у лютым 2009 года гурт самастойна выдае запіс выступа на DVD «Акустическая терапия»[3].

2009 — цяперашні час правіць

Альбом «Клініка» выйшаў на лэйбле Go-Records ў маі 2009 года. Праца была вытрымана ў стылях альтэрнатыўны рок, гранж, хард-рок[4]. Летам гэтага ж года музыкі ў Гомелі ўтрох запісваюць матэрыял для новага альбома «Рэкі прабілі лёд». У жніўні 2009 года Re1ikt выступаюць ва ўкраінскім горадзе Чарнігаў на фэстывалі Be Free, дзе хэдлайнерамі былі Ляпіс Трубяцкой і Воплі Відоплясова.

Восенню 2009 года Re1ikt пераязджаюць у Мінск. У кастрычніку гурт з акустычнай праграмай выйграе гран-пры фестывалю «Бардаўская Восень»[5], які праходзіў у польскім горадзе Бельск-Падляскі. На адным з кватэрнікаў быў зроблены аўдыёзапіс выступу, матэрыял якога стаў асновай для рэлізу «Home Songs». Песні Re1ikt трапляюць на кампіляцыі «Будзьма New», «Гранж: BY»[6], «Беларускі Глобус»[7], «Центр тяжести-3»[8] і інш.

Вясной 2010 года на конкурсе «Музычны Спарынг-2» гурт перамагае ў намінацыях «Альтэрнатыва»[9] і «Лепшы вакаліст»[10], а таксама пачынае супрацоўніцтва з асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/Сніду «БелСеть антыснід». Летам 2010 года Re1ikt атрымлівае прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе «Купалаўскія вакацыі», выступае на фестывалі «Басовішча»[11] ў Польшчы на адной сцэне з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Троіца і іншымі вядомымі беларускімі музычнымі калектывамі. Восенню 2010 года Re1ikt выступае на «Ночы Музеяў» у Мінску[12], самастойна выдае міні-альбом «Vytoki» і зноў едзе на фэст «Бардаўская Восень»[13], але ўжо ў якасці госця. У снежні 2010 года калектыў прымае ўдзел у серыі канцэртаў «Больш ні гуку»[14], якія былі арганізаваны ААН у буйных гарадах Беларусі ў падтрымку кампаніі супраць хатняга гвалту.

У пачатку 2011 года фарміруецца наступны склад: Аляксандр Дземідзенка (ударныя), Уладзімір Казлоў (вакал), Ягор Любічаў (гітара), Віталь Макшун (гітара), Зміцер Наркевіч (бас-гітара). У чэрвені і кастрычніку Re1ikt далі канцэрты ў трох гарадах Польшчы. Таксама ў кастрычніку S-Studio (Масква) стварае amv-кліп на песню Re1ikt «Брудная Дзяўчына»[15], які займае 4-ае месца на ўсерасійскім фестывалі анімэ і мангі «Animau-2011: Sweet vs Punk».

Летам музыкі заканчваюць працу над альбомам «Рэкі прабілі лёд», і ён выходзіць у кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma пры падтрымцы BMA-Group[16]. Прэзентацыя дыска адбылася на вялікім сольным канцэрце ў мінскім клубе Re:Public 30 кастрычніка. Альбом стаў першай беларускамоўнай працай у стылі пост-метал. Рэліз атрымаў вялікую колькасць станоўчых водгукаў ад музычных крытыкаў з розных краін[17][18][19][20][21][22][23][24], былі адзначана ўдалае даданне стылю прагрэсіўны рок і фолк-музыкі. Па выніках 2011 года дыск заняў 13-ае месца па продажах беларускіх рэлізаў лэйбла Vigma[25]. У падтрымку альбома «Рэкі прабілі лёд» былі знятыя відэакліпы на песні «Рэкі пад ільдом»[26] і «Тры хвіліны»[27].

У лістападзе 2011 года з гурта сыходзіць вакаліст Уладзімір Казлоў[28]. Re1ikt пачынае пошукі новага фронтмэна[29], а таксама працу над новым альбомам сайд-праекта Re123+[30]. Летам 2012 года Re1ikt выступаюць з сесійным вакалістам Сяргеем Доўгушавым (Vuraj, Fratrez) на фестывалях Halfway Festival (Беласток, Польшча) і «Наш Грунвальд» (Дудуткі, Беларусь). У ліпені 2012 года ў склад гурта вяртаецца Уладзімір Казлоў.

Re1ikt выступае на фестывалях «Tautų mugė 2012» (Вільнюс), «Камяніца 2012» (Азярцо), «Бардаўская восень 2012» (Бельск Падляскі, Грудак), «Калядны фэст 2012» (Мінск). З верасня па снежань гурт дае вялікую колькасць канцэртаў па Беларусі ў рамках «Budzma-тур», сумяшчаючы яго з этнаграфічнай экспедыцыяй, удзельнічае ў дабрачынным канцэрце па выкупе для Музея гісторыі Магілёва кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Калектыў напісаў новую версію беларускай народнай песні «Ой, шчодзір» і выканаў яе разам з Юрыем Выдронкам на вялікім канцэрце гурта «Юр’я» ў КЗ «Мінск». 20 кастрычніка Re1ikt выступаюць на фестывалі «Camera!Ta» у Падляшскай Оперы і Філармоніі (Беласток) у рамках праекта «Тузін. Немаўля» з агучваннем нямога беларускага фільма «У агні народжаная» (1927 г.) рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна. Беларуская прэм’ера адбылася ў Мінску ў клубе Loft 22 лістапада. Па выніках 2012 года альбом Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» стаў бэстсэлерам сярод беларускіх рэлізаў лэйбла Vigma.

2 лютага 2013 года гурт выступіў на цырымоніі ўручэння ўзнагарод ад Еўрарадыё «Даём Рады» і атрымала прэмію «Надзея 2013». Вясной Re1ikt даюць серыю канцэртаў у гарадах Беларусі, прымаюць удзел у «Ночы Музеяў». 27 ліпеня 2013 года калектыў атрымлівае перамогу ў конкурснай праграме фестываля Rockowisko (Польшча), а таксама атрымлівае прыз глядацкіх сімпатый. У гэты перыяд Re1ikt выступаюць на фестывалях Basowiszcza, Jesien Bardow (абодва — Польшча), Re$publica (Украіна), Metal Crowd, «Вольнае паветра», «Рок па вакацыях» (усе — Беларусь). 3 лістапада 2013 года ў рамках міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у кінатэатры «Перамога» ў Мінску прайшоў паказ з жывой агучка фільмаў праекту «Тузін.Немаўля». У снежні 2013 года быў выдадзены і прэзентаваны серыяй канцэртаў у Польшчы трайны DVD праекта. 12 снежня 2013 года партал Tuzin.fm ўручыў гурту Re1ikt прэмію «Героі году — 2013». У лютым на Studio-X у польскім горадзе Ольштын гурт запісаў новы альбом «Лекавыя травы». 29 жніўня 2015 года выступілі хэдлайнерамі першага фестывалю вулічнай музыкі «Месца пад сонцам» у горадзе Мінск.

У кастрычніку 2015 года Re1ikt выпускаюць чацвёрты студыйны альбом «Лекавыя травы». У снежні адбылася яго вялікая прэзентацыя ў клубе Re:Public (Мінск).

У 2016 годзе гурт атрымлівае шэраг музычных узнагарод: «Альбом года» — фестываль «Даём рады» (Euroradio.fm, Беларусь), «Лепшы рок-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз штатных экспертаў» — Experty.by (Беларусь), «Артыст года», «Альбом года» — прэмія Rock Profi (Беларусь)[31].

У 2019 годзе гурт змяніў назву з Re1ikt на Relikt[32].

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Міні-альбомы, зборнікі і бутлегі правіць

  • 2007 — Live on GBOB’07 (бутлег)
  • 2009 — Центр тяжести-3 (зборнік)
  • 2009 — Home Songs (бутлег)
  • 2009 — Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (зборнік), Брудная дзяўчына, Нажы
  • 2010 — Vytoki (міні-альбом)
  • 2011 — Гранж: BY (зборнік)
  • 2011 — Беларускі Глобус (зборнік), Нажы[7]
  • 2017 — Песні матчыны з Вушаччыны (зборнік), Дробненькі Дожджык[33]

Відэаграфія правіць

  • 2007 — 16 (кліп)
  • 2008 — Последняя хирургия (кліп)
  • 2009 — Акустическая терапия (live-DVD)
  • 2011 — Тры хвіліны (кліп)
  • 2011 — Рэкі пад ільдом (кліп)
  • 2012 — Крыгаход (live-DVD)
  • 2013 — Чаго ты, Лося… (кліп)
  • 2013 — Тузін. Немаўля (DVD)
  • 2016 — Зрушаны свет (кліп)
  • 2017 — Дробненькі дожджык (кліп)
  • 2017 — Пра чорныя вочы (кліп)

Зноскі

  1. Re1ikt / Re123+: Post-реки и drone-ночи.
  2. Неестественное «Адборышча» / Белгазета
  3. Группа Re1ikt предлагает скачать DVD «Акустическая терапия» / Ultra-Music.com
  4. Оздоровительный рок-альбом Re1ikt «Клиника» / Xlam.by Архівавана 8 красавіка 2014.
  5. Гран-пры на бардаўскім фэсце атрымаў рок-гурт Re1ikt / Еўрарадыё
  6. На Ultra-Music презентуется сборник «ГРАНЖ:BY» / Ultra-Music.com
  7. а б Беларускія музыкі змясцілі свае каверы на «Беларускім глобусе» / Euroradio.fm
  8. Гомельская cd-компиляция "Центр тяжести-3″ уже в продаже / Metalscript.net
  9. Re1ikt в финале «Музыкального спарринга-2» / Metalscript.net
  10. Победители проекта Музыкальный спарринг-2 / Metalscript.net
  11. Распачалoся «Басовішча-2010» (фота) / Еўрарадыё
  12. Каталог музеев Беларуси / Museum.by
  13. Бардаўская Восень 2010 / Sonca.org Архівавана 28 снежня 2013.
  14. Серия концертов «Больше ни звука» скажет "нет!(недаступная спасылка)
  15. «Японскі» кліп гурта Re1ikt — толькі на Еўрарадыё!
  16. Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» / Официальный сайт лейбла Vigma
  17. Re1ikt «Рэкі прабілі лёд».
  18. Re1ikt — «Рэкі прабілі лёд».
  19. Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» / Metalstorm.net
  20. Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» / Metal.de
  21. Re1ikt — Reki prabili liod / Pavillon666.fr Архівавана 24 верасня 2015.
  22. Modern Challenges, Old Solutions: Birdy Oo, Jars, Eeva, and Re1ikt / Farfrommoscow.com(недаступная спасылка)
  23. UNSIGNED AND UNHOLY: TEMBLAD, WE ARE KNUCKLE DRAGGER, RE1IKT / Metalsucks.net
  24. Re1ikt / Thesludgelord.blogspot.com
  25. Рейтинг белорусских музыкальных релизов от компании «Вигма» по итогам 2011 года / Официальный сайт лейбла Vigma
  26. Группа Re1ikt посвятила новый клип всем, кто борется / Metalscript.net
  27. «Будзьма беларусамі!» прэзентуе кліп «3 хвіліны» гурта Re1ikt / Budzma.org
  28. Новости / Официальный сайт группы Re1ikt(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2012. Праверана 27 лютага 2017.
  29. Re1ikt начинает поиск нового вокалиста / Официальный сайт группы Re1ikt(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014. Праверана 27 лютага 2017.
  30. Экспериментальщики Re123+ предлагают понаблюдать за записью альбома онлайн / Metalscript.net
  31. Дэдэрка, Стас. Аб’яўлены пераможца прэміі Rock Profi . Беларускае Радыё Рацыя (27 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017. Праверана 15 лютага 2020.
  32. Белорусская группа Re1ikt сменила название и выпустила новый альбом (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (14 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2020. Праверана 29 мая 2020.
  33. Выйшаў супольны праект «Песні матчыны з Вушаччыны» (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by