Epirhynchites (Rhynchites) auratus — жук залаціста-малінавага колеру, даўжынёй ад 5 да 9 мм. Належыць да сямейства Rhynchitidae.

Rhynchites auratus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhynchites auratus Scopoli, 1763

Сінонімы
Epirhynchites auratus

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  614235
EOL  10788593

Жыццёвы цыкл правіць

Самкі Rhynchites auratus адкладаюць яйкі ў плады вішні і чарэшні, прагрызаючы ў мякаці плоду паглыбленне, змяшчаюць у абалонку яшчэ мяккай костачкі адно яйка. Кожная самка можа адкласці прыкладна паўтары сотні яек. Прыкладна праз тыдзень з яйка з'яўляецца бязногая белая лічынка, якая пранікае ў костачку, і сілкуецца яе ядром, выядаючы ўсё змесціва. Недзе праз месяц дарослыя лічынкі выбіраюцца з пладоў, падаюць на зямлю і акукляюцца ў глебе на глыбіні 12—14 см, дзе і зімуюць. Маладыя жукі з'яўляюцца вясной, падчас цвіцення вішні. Спачатку сілкуючыся пупышкамі, маладым лісцем і кветкамі, а пасля цвіцення — завязямі вішні і чарэшні, ядучы маладыя плады поўнасцю або праядаючы ў іх наздраватыя адтуліны. Прыкладна праз два тыдні пасля цвіцення вішні, жукі пачынаюць адкладванне яек.