Robert Bosch GmbH (Ро́берт Бош ГмбХ) або проста Bosch (Бош) — нямецкая электратэхнічная і машынабудаўнічая фірма, вытворца электра-механічнай індустрыяльнай і бытавой тэхнікі.

Robert Bosch GmbH
Тып Прыватная кампанія
Заснаванне 1886
Заснавальнікі Robert Bosch[d]
Размяшчэнне Герлінген, Сцяг Германіі Германія
Ключавыя постаці Франц Ферэнбах
Галіна электратэхніка, машынабудаванне
Прадукцыя електрарухавікі, індустрыяльная і бытавая тэхніка, інструменты, аўтамабільныя вузлы
Абарот
  • 88,2 млрд € (2022)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 3,47 млрд € (2022)[1]
Чысты прыбытак
  • 1,84 млрд € (2022)[1]
Актывы
  • 100 млрд € (2022)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 421 338 чал. (2022)[1]
Дэвіз Technik fürs Leben і Invented for Life
Даччыныя кампаніі асноўныя: BSH Bosch und Siemens Hausgeräte
Bosch Engineering
Bosch Thermotechnik
Bosch Solar Energy
Bosch Rexroth
Robert Bosch Hausgeräte
і інш.
Сайт www.bosch.de

З'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе вытворцам прадукцыі ў наступных галінах: машынабудаванне, аўтамабільныя вузлы і камплектуючыя, вытворчасць інструментаў, дыягнастычных і кіруючых механізмаў і прылад; будаўнічая і бытавая тэхніка; цеплавая і салярная тэхніка, сістэмы сувязі і бяспекі. Форма ўласнасці — Таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Кампанія была заснавана нямецкім прадпрымальнікам і інжынерам Робертам Бошам у 1886. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Герлінгене, Германія, недалёка ад Штутгарту.

У 2011 годзе кампанія Bosch ўклала ў навуковыя даследаванні і распрацоўкі больш 4,2 млрд еўра, а таксама падала заяўкі на атрыманне больш 4100 патэнтаў па ўсім свеце. Больш за 300 000 супрацоўнікаў забяспечылі ў фінансавым 2011 годзе аб'ём прадажаў у 51,5 млрд еўра.

У групу кампаній Bosch уваходзяць Robert Bosch GmbH і больш за 350 даччыных прадпрыемстваў і рэгіянальных кампаній прыблізна ў 60 краінах. Разам з партнёрамі ў сферы продажаў і абслугоўвання кампанія Bosch прадстаўлена амаль у 150 краінах.

З 1 ліпеня 2012 старшынёй праўлення з'яўляецца Фолькмар Дэннер (Volkmar Denner).

Зноскі

Спасылкі правіць