Rovio Entertainment Ltd або Rovio — фінскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў з офісам ў Эспаа.

Rovio Entertainment
Тып прыватнае таварыства з абмежаванай адказнасцю[d]
Заснаванне 2003
Размяшчэнне
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя камп’ютарная гульня
Сайт rovio.com (англ.)

Кампанія заснавана ў 2003 годзе як студыя распрацоўкі мабільных гульняў Relude, а ў 2005 годзе перайменавана ў Rovio. Кампанія найбольш вядома сваёй гульнявой франшызай Angry Birds. Уся прадукцыя Rovio выдадзена фірмай Activision.

Гісторыя правіць

У 2003 годзе трое студэнтаў Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ніклас Хед, Ярна Вякевяйнен і Кім Дзікерт прынялі ўдзел у конкурсе распрацоўкі мабільных гульняў на дэма-паці Assembly, арганізаванай кампаніямі Nokia і HP. Перамогшы з гульнёй King of the Cabbage World, яны стварылі ўласную кампанію Relude. Гульня была прададзена студыі Sumea (цяпер належыць кампаніі Digital Chocolate) і пераназвана ў Mole War, стала першай у свеце камерцыйнай мабільнай шматкарыстальніцкай гульнёй у рэжыме рэальнага часу.

Спачатку кампанія распрацоўвала гульні для платформы J2ME. Гэта былі хардкорныя гульні з элементамі гвалту і жахаў, а таксама гонкі і шутары. У асноўным кампанія распрацоўвала гульні для буйных выдаўцоў, у прыватнасці гульні Burnout, Need for Speed, SWAT. У студзені 2005 года Relude атрымала першы раўнд інвестыцый, і кампанія змяніла сваю назву на Rovio Mobile. У снежні 2009 года Rovio выпусціла гульню Angry Birds — аркаду для iPhone. З тых часоў серыя гульняў сумарна была запампаваная больш за мільярд раз, 25 % з якіх прыпадае на платныя версіі. Angry Birds стала самай прадаванай гульнёй у App Store.

Эпізоды правіць

Серыялы правіць

  • Angry Birds Toons (2013—2016)
  • Piggy Tales (2014—2019)
  • Angry Birds Stella (2014—2016)
  • Angry Birds Blues (2017)
  • Angry Birds BirLd Cup (2018)
  • Angry Birds Zero Gravity (2018)
  • Angry Birds on the Run (2018—2020)
  • Angry Birds MakerSpace (з 2019)
  • Angry Birds Slingshot Stories (2020—2022)
  • Angry Birds Bubble Trouble (2020—2021)
  • Angry Birds: Summer Madness (з 2022)

Фільмы правіць

Спасылкі правіць