Royal Crown Derby Porcelain Company — кампанія-вытворца фарфор у, размешчаная ў велікабрытанскім горадзе Дэрбі. Вядомая сваім высакаякасным касцяным фарфорам, вырабляе посуд з сярэдзіны 1750х[1].

Пара ваз, 1772—1774, Derby Porcelain Factory

Гісторыя кампаніі пачалася з таго, што гугенот Эндру Планчэ (Andrew Planche) заснаваў вытворчасць касцянога фарфору[1]. Ён вырабляў невялікія фігуркі жывёл, птушак[2]. Высокая якасць работ прывяла да знаёмства з Уільямам Дасберы (William Duesbury; у музеі Вікторыі і Альберта захоўваецца дагавор Articles of Agreement between John Heath of Derby, in the County of Derby, Gentleman, Andrew Planche of ye same Place, China Maker and Wm. Duesbury of Longton, in ye County of Stafford, Enameller, датаваны 1756 годам[2]), які да 1770 года купіў вядомую кампанію Chelsea China Works and the Bow moulds і паступова перавёў майстроў адтуль у Дэрбі (напрыклад, ў 1769 годзе на фабрыку прыйшоў лепшы скульптар таго часу Джон Бэкан (John Bacon)[2]); у 1773 годзе на London Showroom пачалося шырокае прызнанне работ фарфоравай кампаніі Дэрбі[1].

У 1775 годзе Георг III дазволіў унесці ў пячатку фабрыкі сваю карону, што была пасведчаннем прызнання якасці. У 1890 годзе так жа паступіла каралева Вікторыя, яна ж даравала кампаніі назву Royal Crown Derby Porcelain Company[1]. Варта адзначыць таксама, што 27 чэрвеня 1949 года фабрыку наведвала каралева Елізавета[2].

У 1776 годзе завод Дэрбі квітнеў, вырабляючы фарфоравыя фігуры і вазы высокага якасці; Дасберы набыў вядомую фабрыку Боу (Bow) для паляпшэння рэпутацыі свайго бізнесу. Купіўшы гэты завод, ён ізноў пераняў лепшы вопыт і майстроў з пераводам іх на вытворчасць у Дэрбі[2].

Пасля смерці Уільяма Дасберы яго сын, Уільям Дасберы II, задаўся мэтай зрабіць Derby China Works лепшай у Еўропе. Творы 1786-95 гадоў да гэтага часу ўяўляюць асаблівую цікавасць для калекцыянераў. У 1797 годзе ва ўзросце 34 гадоў ён памёр (яго ўдава выйшла замуж за яго партнёра, ірландца Майкла Кіна, Michael Kean[2]); пасля гэтага частка майстроў падалася на іншыя фабрыкі, што прывяло да часовага пагаршэння спраў, да 1811 года, калі да кіраўніцтва фабрыкай прыйшоў Роберт Блур (Robert Bloor). Творы гэтага перыяду ўпрыгожаны ў японскім (імары) стылі. У 1877 годзе быў адкрыты новы завод, і пачаўся перыяд росту і дыверсіфікацыі, які працягваецца да гэтага часу (напрыклад, у працу былі ўнесены індыйскія і персідскія стылі)[1].

Кампанія працягвала квітнець нават у перыяд Першай сусветнай вайны, ва ў 1935 годзе набыла King Street factory[2].

У разгар дэпрэсіі 1938 года Х. Т. Робінсан распрацаваў стратэгічны план з разлікам, якія апынуліся пазней дакладным, на тое, што прадукцыя фірмы будзе мець попыт у якасці экспартнай прадукцыі. У план было ўключана набыццё трыццаці дамоў, стварэнне праграм падрыхтоўкі кадраў для пашырэння шэрагаў кваліфікаванай рабочай сілы (варта адзначыць, што ў ваенны і пасляваенны перыяд шматлікія пенсіянеры фабрыкі вярнуліся на свае працоўныя месцы, такім чынам перадаючы вопыт больш маладым супрацоўнікам) і, перш за ўсё, удасканаленне праграмы вытворчасці[2].

У 1964 годзе кампанія была набыта S.Pearson and Son і стала часткай Allied English Potteries group. Пірсанам таксама была набыта фарфоравая кампанія Royal Doulton. У 1981 годзе кампанія зрабіла пяць прэс-пап'е для «дома-скарба» Чатсуарт-хаус, рэзідэнцыі герцагаў Дэваншырскіх[1].

У 2000 годзе Х'ю Гібсан (Hugh Gibson), член сям'і Пірсанаў і былы дырэктар Royal Doulton, выкупае Royal Crown Derby, якая становіцца самастойнай кампаніяй[1].

Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby выстаўленая ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гісторыя кампаніі на афіцыйным сайце (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 4 мая 2011.
  2. а б в г д е ё ж Royal Crown Derby Porcelain Co. Ltd. (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 4 мая 2011.
  3. Derby Museum and Art Gallery (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.