SQL (эс-кью-эл, англ.: Structured Query Language — структураваная мова запытаў) — мова запытаў да рэляцыйных баз даных, створаная ў пачатку 1970-х гадоў у адпаведнасці з рэляцыйнай мадэллю Эдгара Кода. Нягледзячы на тое, што мова SQL не адпавядае цалкам рэляцыйнай мадэлі Кода, яна стала найбольш папулярнай мовай баз даных.

Стандарт мовы SQL быў зацверджаны амерыканскім камітэтам ANSI ў 1986 годзе і міжнародным камітэтам ISO ў 1987 годзе. З тых часоў стандарт пераглядаўся некалькі разоў, каб дадаць больш функцый і пашырэнняў. Нягледзячы на існаванне стандарта, існуючыя рэалізацыі не адпавядаюць яму у поўнай меры, і большасць праграм, напісаных на SQL, патрабуе змен пры пераносе ў іншыя сістэмы кіравання базамі даных.

Структура правіць

Мова SQL складаецца з 3-ох асноўных частак:

  • DDL (Data Definition Language, Мова Азначэння Даных)
  • DML (Data Manipulation Language, Мова Апрацоўкі Даных)
  • DCL (Data Control Language, Мова Кіравання Данымі)

Стандарты правіць

Стандарт SQL прайшоў праз некалькі рэвізій:

Год Назвы Каментары
1986 SQL-86, SQL-87 Упершыню апублікаваны ANSI. Ратыфікаваны ISO у 1987.
1989 SQL-89 Невялікія змены.
1992 SQL-92, SQL-2 Істотныя змены.
1999 SQL:1999, SQL-3 Дададзеныя рэгулярныя выразы, рэкурсіўныя запыты, трыгеры і некаторыя аб’екта-арыентаваныя новаўвядзенні.
2003 SQL:2003 Абвешчаныя XML-залежныя новаўвядзенні.
2006 SQL:2006 Стандарт ISO/IEC 9075-14:2006 абвяшчае магчымасці выкарыстання SQL для работы з XML
2008 SQL:2008 Змены ў камандзе ORDER BY, даданыя каманды INSTEAD OF, TRUNCATE, FETCH
2011 SQL:2011 Дададзеныя часовыя даныя, паляпшэнні ваконных функцый (window functions) і каманды FETCH
2016 SQL:2016 Дададзеныя супастаўленне шаблонаў у радках (row pattern matching), функцыі над паліморфнымі табліцамі (polymorphic table functions), аперацыі з данымі ў фармаце JSON, якія захоўваюцца ў сімвальных палях
2019 SQL:2019 Дададзена частка 15, шматмерныя масівы
2023 SQL:2023 Дададзены тып даных JSON; дададзена частка 16, Property Graph Queries

Версіі мовы правіць

Першы міжнародны стандарт мовы — SQL1 — быў прыняты ў 1989 годзе (таму яго часам называюць SQL-89). Гэтаму стандарту сёння адпавядае абсалютная большасць рэляцыйных сістэм кіравання базамі даных. Другі стандарт з’явіўся ў 1992 годзе (SQL2 ці SQL-92). Большасць адрозненняў ад першага ў ім выражалася колькаснымі параметрамі. У 1999 годзе на свет з’явілася 3-я версія стандарту SQL3. Яго адрозненні ад другога заключаюцца ўжо не толькі ў «колькасных», але і ў «якасных» параметрах.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Baronas R. Duomenų bazių valdymo sistemos. — Vilnius: TEV, 2005. (літ.)