Scandinavian Airlines (скарочна SAS) — нацыянальная авіякампанія Даніі, Швецыі і Нарвегіі з вузлавым аэрапортам у Капенгагене. SAS — адзін з заснавальнікаў Star Alliance, найстарэйшага і найбуйнейшага авіяцыйнага альянса.

Scandinavian Airlines
ІАТА
SK
ІКАА
SAS
Пазыўны
SCANDINAVIAN
Дата заснавання 1946
Альянс Star Alliance
Кірункі 119
Штаб-кватэра Сцяг Швецыі Стакгольм
Сцяг Даніі Капенгаген
Сцяг Нарвегіі Берум
Сайт: http://flysas.com

Гісторыя правіць

 
Airbus A320neo у ліўрэі SAS

Scandinavian Airlines утварыліся ў 1946 годзе, першапачаткова як партнёрства паміж шведскай прыватнай кампаніяй Svensk Interkontinental Lufttrafik і нацыянальнымі авіякампаніямі Даніі і Нарвегіі — Det Danske Luftfartselskab і Det Norske Luftfartselskap. У 1948 да іх далучылася нацыянальная авіякампанія Швецыі Aerotransport. У 1951 годзе кампаніі зліліся ў адзіны кансорцыюм.

Спасылкі правіць