Scion (англ.: «нашчадак») — брэнд японскага вытворцы аўтамабіляў Toyota Motor Corporation.

Scion
Тып публічная кампанія
Заснаванне 2002
Скасавана 2016
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія Toyota Motor Corporation
Сайт scion.com (англ.)

Быў заснаваны ў 2003 годзе. Пазіцыянаваўся як моладзевы. Продажы спачатку былі абмежаваныя ЗША, з 2010 года таксама быў прадстаўлены ў Канадзе. Дзейнасць маркі была згорнута ў 2016 годзе.

Мадэльны шэраг правіць

Першымі аўтамабілямі маркі сталі 2 кампактныя хэтчбэкі — Scion xA і Scion xB, пабудаваныя на платформе Toyota Yaris. Абедзве машыны прадаваліся ў Японіі пад маркамі Toyota Ist і Toyota bB адпаведна. У 2005 годзе да іх дадалося купэ Scion tC, на платформе Toyota Avensis. З 2007 года выпускаліся xA і xB другога пакалення.

За аснову Scion iM была ўзятая еўрапейская мадэль Toyota Auris. Scion iQ быў перайменаваным Toyota iQ, Scion xD адпавядаў Toyota Urban Cruiser, Scion FR-SToyota GT86. Scion iA 2016 года быў бэйджынжынірынгавым седанам Mazda 2.

Усе аўтамабілі прадаваліся ў адной фіксаванай камплектацыі.

Спасылкі правіць