Simaroubaceae (Simaroubaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Sapindales. Уключае ў сябе каля 20 родаў і 200 відаў дрэў, кустоў і паўкустоў, якія растуць у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях планеты.

Simaroubaceae

Ailanthus altissima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Simaroubaceae DC. (1811), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28825
NCBI  23808
GRIN  f:1036
IPNI  30000524-2
FW  55728

Батанічнае апісанне правіць

Для прадстаўнікоў сямейства характэрныя чарговае, радзей супраціўнае, пёрыстае ці простае лісце, без прылісткаў. Іх кветкі, у асноўным, дробныя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Будова і форма пладоў разнастайная, але ўсе яны маюць вельмі тонкі эндасперм або не маюць яго зусім. Сустракаюцца ягадападобныя, касцянкападобныя, крылаткападобныя і каробачкападобныя плады.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Многія віды ўтрымліваюць у кары і драўніне горычы, якія выкарыстоўваюцца як лекавыя і танізавальныя сродкі. Асабліва вядомыя ў гэтым дачыненні віды роду Quassia. Від Ailanthus altissima валодае здольнасцю да хуткай натуралізацыі, дзякуючы чаму атрымаў рэпутацыю міжнароднага гарадскога пустазелля.

Роды правіць

Сямейства ўключае 21 род[3]:

Выключаныя роды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. GRIN genera sometimes placed in Simaroubaceae(недаступная спасылка). GRIN. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2004. Праверана 1 красавіка 2012.