Sola Scripturaлац.: «толькі Пісанне») — адна з найважнейшых тэз Рэфармацыі XVI стагоддзя.

Значэнне правіць

Тэза характарызуе стаўленне пратэстантаў да Бібліі як адзінай крыніцы веравучэння, адпаведнасцю якой вызначаецца праўдзівасць царкоўнага Падання і сучасных хрысціянскіх сачыненняў.

Апроч таго, пастулат Sola Scriptura паказвае на прымат даслоўнага тлумачэння Бібліі («Біблія тлумачыцца даслоўна, калі даслоўнае тлумачэнне мае сэнс, і адсутнічаюць яўныя ўказанні на вобразнасць гаворкі») у процівагу алегарычнаму тлумачэнню, прыхільнікі якога шукаюць у кожным урыўку Пісьма ўтоены сэнс, не злучаны з даслоўным сэнсам тэксту.

Крыніцы правіць

Гэтыя сцверджанні заснаваны на пункце погляду, што Біблія — кніга, натхнёная самім Богам (напісаная аўтарамі-людзьмі па натхненні ад Бога), аўтарытэтнае Слова Бога.

Новы Запавет, 2-е Пятра 1:20-21:

  ведаючы перш за ўсё тое, што ніякага прароцтва ў Пісанні нельга тлумачыць паводле свайго разумення.

Бо ніколі прароцтва не бывала агалошана з волі людской, а прамаўлялі яго святыя Божыя людзі, натхнёныя Духам Святым.

 

Новы Запавет, 2-і ліст да Цімафея 3:16:

  Усё Пісанне боганатхнёнае і карыснае для навучання, для выкрыцця, для выпраўлення, для настаўлення ў праведнасці"  

Новы Запавет, Ліст да Каласянаў 2:8:

  Глядзіце, браты, каб хто не прывабіў вас філасофіяй і пустымі прынадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях свету, а не па Хрысце  

У лютэранстве правіць

У лютэранстве за веранавучальны дакумента прынята Кніга Згоды, якая змяшчае Формулу Згоды, якая пачынаецца словамі:

  Верым, вучым і вызнаём, што адзіным і абсалютным правілам і стандартам, паводле якога павінны ацэньвацца ўсе догматы і ўсе настаўнікі, з’яўляюцца толькі прароцкія і апостальскія Пісьмы Старога і Новага Запаветаў, як сказана ў Пс.(119:105): «Слова Тваё — светач нагам маім і святло сцежцы маёй». І як кажа Св. Павел: «Але калі б нават мы, або анёл з неба пачаў звеставаць вам не тое, што мы звеставалі вам, хай будзе анафема» (Гал.1:8). Іншыя ж пісанні старажытных або сучасных настаўнікаў, кім бы яны ні былі створаны, не павінны расцэньвацца як роўныя Святым Пісанням, але ўсе яны разам узятыя павінны быць падначалены ім і не могуць прымацца інакш ці больш як сведчанні, якія паказваюць, як і дзе гэта [праўдзівая] прароцкая і апостальская навука захоўвалася пасля апостальскіх часоў.  

Лютэранскі аўтар Роберт Пройз з ЛЦМС называе Sola Scriptura адмысловым паролем «для кожнага праўдзівага лютэраніна, будзь ён пастарам ці вернікам»[1].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Пройз Р. Уводзіны ў Формулу Згоды. Мінск, Фонд «Лютэранская спадчына», 2000. — З. 23

Спасылкі правіць