«Strażnica» — самая ўплывовая нелегальная газета падчас падрыхтоўкі і выбуху паўстання 1863—1864 гадоў, выходзіла з 1 жніўня 1861[1] па 22 мая 1864[2]. Рэдактарамі былі Агатон Гілер, Іахім Сыч, Аляксандр Краенскі, а наборшчыкам Язэп Шаманскі[3]. Выйшла 45 нумароў. Прытрымлівалася цэнтрыскіх пазіцый паміж «белымі» і «чырвонымі».

Гісторыя правіць

Першапачаткова газета распаўсюджвалася шляхам перапісвання ці перадрукоўвалася рознымі шрыфтамі ў розных друкарнях. Пазней у газеты з'явілася ўласная друкарня на вуліцы Хмельнай. Друк газеты быў аднабаковы, разнафарматны. У нумарах з 3 па 6 за 1861 над загалоўкам з'яўляецца выява арла з крыжам і пальмавай веткай у кіпцюрах, а ў нумарах з 7 па 10 за 1861 — выява арла і Пагоні.

Газета была скіравана на сярэдні клас грамадства (мяшчан, гандляроў, рамеснікаў), рэгулярна чыталася сярод паўстанцаў. Былі адрэзаны ад уплыву на сялян з-за празмернай папулярнасці «чырвоных» і ўласных цэнтрысцкіх пазіцый. Газета пісалася простай гутарковай мовай. Першыя нумары сведчаць пра адсутнасць літаратурнай карэктуры.

Газета заклікала да ўзброенага супрацьстаяння расійскім войскам, прапаноўвала ствараць паўстанцкія суполкі. З чэрвеня 1862 рэдактары газеты Агатон Гілер і Іахім Сыч сталі сябрамі Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, які зрабіў газету паўафіцыйным друкаваным органам «чырвоных».

Зноскі

Літаратура правіць