TT55 — грабніца, якая змяшчаецца ў Шэйх Абд эль-Курне  (руск.) і з’яўляецца часткай Фіванскага некропаля на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора[2].

TT55
У грабніцы пахаваны Рамасэ

Плакальшчыцы, з грабніцы (TT55) Рамасэ, каля 1411-1375 да н.э.
Асноўныя звесткі
Размяшчэнне Шэйх Абд эль-Курна  (руск.), Фіванскі некропаль
← Папярэдняя
TT54
Наступная →
TT56
[[:commons:Category:Лагатып Вікісховішча Tomb of Ramose на Вікісховішчы|TT55]] на ВікіСховішчы
Рамасэ
у іерогліфах
N5
Z1
ms
[1]

Гісторыя правіць

Грабніца Рамасэ ў Даліне вяльмож на захадзе Фіваў, пазначаная археолагамі пад № 55, была адкрыта ў 1879 годзе.

Апісанне правіць

У грабніцы TT55 пахаваны старажытнаегіпецкі чаці Рамасэ.

Гэтая пахавальня задумвалася ў выглядзе невялікага храма з двума радамі калон, капліцай і пахавальнай камерай, у якую вядзе калідор з першай залы. Яна мае галоўную залу, якая першапачаткова змяшчала 32 калоны, і калідор з 8 калонамі.

Пахавальня адметная высокай якасцю упрыгожванняў, зробленых як у традыцыйным стылі, так і ў стылі Амарнскага перыяду  (англ.)[3].

Дэкарацыі грабніцы правіць

 
Пахавальная працэсія
 
Пахавальная працэсія

Асноўная частка грабніцы мае ўваход праз адкрытую пляцоўку з усходняга боку ў вялікую калонную залу з чатырма радамі па восем калон. На ўсходняй сцяне ёсць «традыцыйныя» неафарбаваныя рэльефы, якія паказваюць Рамасэ, яго жонку і іншых (у тым ліку яго брата Аменхатэпа  (англ.) з жонкай Мэй). Жрэц, апрануты ў скуру пантэры, прыносіць ахвяраванні за Рамасэ і яго сям’ю, а тры дзяўчыны граюць на музычных інструментах[4]. Рамасэ і яго блізкія прысутнічаюць пры здзяйсненні пахавальных рытуалаў і абрадаў (абмыванне, ускурэнне пахошчаў, паднашэнне ахвярных дароў).

Паўднёвая сцяна таксама мае пахавальныя сцэны, на гэты раз афарбаваныя, у двух радах. Яны паказваюць пачатак эвалюцыі Амарнскага мастацкага стылю  (англ.). Верхні рад, здаецца, паказвае фактычнае шэсце, з труной на лодцы, якую нясуць разам з санкамі. Гэтыя сцэны былі пазней замазаны па невядомай прычыне[5]. На каляровым роспісе паўднёвай сцяны намаляваная пахавальная працэсія з плакальшчыц, якія працягваюць рукі да нябёсаў і ў роспачы рвуць на сабе валасы.

Заходняя сцяна мае дзве сцэны, якія паказваюць Эхнатона (пазначанага як Аменхатэп IV, што паказвае на першапачатковае існаванне грабніцы ў яго валадаранне); левы бок паказвае фараона, які сядзіць пад навесам разам з Маат, што сядзіць побач з ім. Ніжэй трона высечаныя імёны васальных дзяржаў (ілюстраваны нубійцы, азіяты і лівійцы). Рамасэ стаіць перад фараонам, паказваючы свае тытулы. Справа паказаны Эхнатон і Неферціці, якія сядзяць на балконе і ўзнагароджваюць Рамасэ золатам (гэтая сцэна стала амаль стандартам у магільнях вяльможаў  (англ.) у Амарне). Абедзве гэтыя сцэны не завершаны, і некаторыя дэталі абмаляваныя схематычна. У крайнім правым куце заходняй сцяны Рамасэ намаляваны пакінуўшым палац у час віншавання людзей.

Далей у грабніцы знаходзіцца неўпрыгожаны калідор[6], які вядзе ад цэнтра заходняй сцяны у капліцу з 3 нішамі.

Пахавальная камера правіць

 
Выгляд пахавальнай камеры, бачны след фарбы на супрацьлеглай перамычцы і урна.
 
Муміфікаваны чэрап у нішы пахавальнай камеры.

У пахавальную камеру можна патрапіць праз моцна нахілены карыдор у паўднёва-заходнім куце, які прыводзіць да памяшкання з чатырма калонамі, якое не мае ўпрыгожанняў. У ім утрымліваюцца урна і забальзамаваны чэрап. Маюцца сляды сіняй фарбы над парталам насупраць уваходу.

Наведванне правіць

Грабніца з 2007 года адкрыта для наведвальнікаў з 7 да 17 гадзін, але, як і ў іншых падобных егіпецкіх аб’ектах, фатаграфаванне там не дазваляецца.

У культуры правіць

Грабніца была паказана ў першым эпізодзе дакументальнага серыяла BBC 2005 года «Як мастацтва робіць свет  (англ.)».

Зноскі

  1. Porter and Moss, Topographical Bibliography: The Theban Necropolis, p. 105-111.
  2. Baikie, James (1932). Egyptian Antiquities in the Nile Valley. Methuen.
  3. Ramose - TT55. Праверана 5 чэрвеня 2007.
  4. Tomb of Ramose (TT55). Праверана 10 чэрвеня 2007.
  5. Baikie, James (1932). Egyptian Antiquities in the Nile Valley. Methuen. pp. 608.
  6. Tomb of Ramose: Inner Hall. Праверана 5 чэрвеня 2007.

Літаратура правіць

  • Перепёлкин Ю. Я.  (руск.). Переворот Амен-хотпа IV. Часть 2. — Издательство «Наука». Главная редакция восточной литературы, 1984. — 287 с.
  • Údolí králů: hrobky a zádušní chrámy Západních Théb. — Praha: REBO PRODUCTIONS CZ, 2011. — 434 с. — ISBN 978-80-255-0461-1.

Спасылкі правіць