«The Common Linnets» — нідэрландскі поп-гурт; складаецца з двух выканаўцаў — Ільзэ ДэЛанж і Уэйлана. Гурт быў заснаваны для аднаразовага канцэрта на стадыёне «Гролс Вестэ» і для конкурсу песні «Еўрабачанне 2014». На «Еўрабачанні 2014» дуэт з песняй «Calm After the Storm» заняў другое месца (238 балаў), саступіўшы толькі прадстаўніцы Аўстрыі Канчыце Вурст.

The Common Linnets