Tragulidae — сямейства парнакапытных. Засяляюць трапічныя лясы Паўднёва-Усходняй Азіі (Ява, Калімантан, Суматра), Шры-Ланкі і Заходняй Афрыкі.

Tragulidae

Tragulus javanicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragulidae Milne-Edwards, 1864

Сучасныя роды
  • Tragulus Pallas, 1779
  • Hyemoschus (Gray, 1845)
  • Moschiola Hodgson, 1843

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624919
NCBI  9846
EOL  7679
FW  42598

Характарыстыка правіць

Даўжыня цела вар'іруе ад 40 да 80 сантыметраў, рост у карку 20-40 сантыметраў, а вага ад 2 да 15 кілаграмаў. У іх невялікая галава, выцягнутая вострая мыска, велізарныя вочы, моцна выгінастая спіна і тонкія стройныя ножкі. Афарбоўка заступніцкая — бурая або карычневая з белымі плямамі. Рогаў не бывае. Прадстаўнікі сямейства самыя прымітыўныя ў падатрадзе жвачных. Яны ходзяць на дзвюх сярэдніх пальцах з капытцамі, але ў іх захаваліся і два бакавых пальца, адсутныя ў іншых жвачных. Страўнік таксама уладкованы значна прасцей і складаецца з трох аддзелаў, а не чатырох.

Паходжанне правіць

З'явіліся на Зямлі каля 50 млн гадоў таму. Тады яшчэ толькі пачыналі фармавацца атрады старажытных капытных. Прадстаўнікі сямейства практычна не змяніліся і больш за іншых нагадваюць продкаў капытных і знешнім выглядам, і спосабам жыцця. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі ў міяцэне.

Паводзіны правіць

Жывуць паасобку і сустракаюцца адзін з адным толькі ў перыяд размнажэння. Праз 5 месяцаў з'яўляецца адно дзіцяня. Яно корміцца малаком на працягу двух тыдняў, а ў 5 месяцаў становіцца дарослым і пакідае тэрыторыю бацькоў. Кормяцца рознымі часткамі раслін, пладамі, насякомымі, рыбай, крабамі, дробнымі грызунамі. На пошукі ежы выходзяць ноччу, а днём хаваюцца ў зарасніках, пад каранямі, у дуплах дрэў, размешчаных невысока над зямлёй.

Сістэматыка правіць

У сямействе 3 роды[1]:

Зноскі

  1. Соколов В. Е. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский, русский, английский, немецкий, французский. / под общей редакцией акад. В. Е. Соколова. — М.: Рус. яз., 1984. — С. 125. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць