«Tygodnik Ilustrowany — Przyjaciel Ludu» (бел.: Ілюстраваны штотыднёвік — Сябар народа) — агульнапольскі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны штотыднёвы часопіс, які друкаваўся ў Варшаве ў 1859—1939 гадах.

«Tygodnik Ilustrowany — Przyjaciel Ludu»
Вокладка часопіса, 18.01.1862 год
Вокладка часопіса, 18.01.1862 год
Арыгінальная
назва
польск.: Tygodnik Illustrowany
Тып газета
Выдавец Ю. Унгер
«Гебетнер і Вольф»
Краіна  Польшча
Заснавана 1859
Спыненне публікацый 1939
Мова польская
Перыядычнасць раз у тыдзень
Галоўны офіс Варшава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часопісе асвятляліся найважнейшыя грамадскія падзеі, біяграфіі знакамітых людзей, помнікі і нацыянальныя святыні, падарожжы, публікаваліся раманы і паэзія, змяшчаліся агляды ў вобласці выяўленчага мастацтва, літаратуры, навукі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і вынаходстваў, народнага мастацтва, фальклору, археалогіі і г. д.

Распаўсюджвалася не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Расійскай імперыі.

Першапачаткова яго выдаўцом быў Ю. Унгер (1859—1882), пазней выпуск часопіса ажыццяўляла выдавецтва «Гебетнер і Вольф».

Галоўнымі рэдактарамі былі: Л. Еніке, Я. Вольф, А. Oпман, А. Гжымала-Сядлецкі, З. Дэмбіцкі, П. Хайноўскі, В. Гебетнер, В. Чарскі і С. Страшэвіч.

У 1860 г. часопіс выпускаўся пад мастацкім кіраўніцтвам Я. Лявіцкага, у 1862—1868 г. — Ю. Косак, затым Ф. Тэгаца і да 1890 г. мастацкім кіраўніком часопіса быў Юзаф Халявіньскі.

У перыяд пазітывізму быў органам, так званага, старога друку. З часопісам на гэтым этапе супрацоўнічалі Ю. Крашэўскі, Г. Сянкевіч, В. Сабоўскі, , Я. Захарэвіч, З. Мілкоўскі, П. Хмялеўскі, В. Багуслаўскі, М. Гавалевіч, Ю. Вяняўскі, К. Вазніцкі, Ю. В. Аляксандровіч, С. Ленц, Л. Стаф і інш.

На сваіх старонках часопіс змяшчаў навінкі літаратуры. Так, у 1884 г. тут упершыню быў апублікаваны раман Г. Сянкевіча «Агнём і мячом», а ў 1897—1900 г. — яго ж раман «Крыжакі». У часопісе ўпершыню апублікавалі свае творы Э. Ажэшка («Над Нёманам»), Б. ПрусФараон») і інш.

Акрамя польскіх твораў, публікаваліся навінкі літаратуры з іншых моў у перакладзе М. Канапніцкай, З. Пшэсмыцкага, Ч. Янкоўскага і іншых.

Штотыднёвік адыграў важную ролю ў развіцці польскай графічнай ілюстрацыі. Ілюстратарамі ў ім працавалі В. Герсон, Х. Пілаці, Ф. Кастжэўскі, Ф. Тэгаца, С. Рэйхан, Ф. Бжазоўскі, М. Андрыёлі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся ілюстрацыі, выкананыя ў тэхніцы графікіксілаграфіі (гравюра на дрэве).

Абраныя ілюстрацыі правіць

Спасылкі правіць