USS Constitution («Канстыт'юшан»), Old Ironsides («Жалезабетонная даўніна») — найстарэйшы парусны карабель у свеце з тых, што маюцца на плаву. Усё яшчэ лічыцца ў баявым складзе амерыканскага флоту.

«Канстыт'юшан»
USS Constitution
USS Constitution у 2010 годзе
USS Constitution у 2010 годзе
Служба:  ЗША
Клас і тып судна фрэгат
Тып паруснага ўзбраення прамое паруснае ўзбраенне
Вытворца Edmund Hartt’s[1]
Спушчаны на ваду 21 кастрычніка 1797[1],
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне 2200 тон
Даўжыня паміж перпендыкулярамі 62 м поўная
Даўжыня па ватэрлініі 53 м
Вышыня фок-шчогла 60 м,
грот-шчогла 67 м,
бізань-шчогла 52,6 м
Плошча паруснасці 3968 м2
Хуткасць ходу да 13 вузлоў
Экіпаж 450 чалавек, у тым ліку 55 марскіх пяхотнікаў і 30 юнгаў

Вядомы як «Old Ironsides» (Жалезабетонная даўніна»). Гэтая мянушка была дадзена караблю пасля таго, як падчас Англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гг. было адзначана, што ядры брытанскага карабля HMS Guerriere адскоквалі ад яго бартоў, якія былі зроблены з віргінскага дуба[2].

Гісторыя правіць

Спушчаны на ваду 21 кастрычніка 1797 года. 23 ліпеня 1798 года здзейсніў першае вандраванне, у 1798—1800 гадах удзельнічаў у «Квазі-вайне» ЗША і Францыі, трыпалійскай вайне, англа-амерыканскай вайне 1812—1814 гадоў. У 1830 годзе карабель, 31-гадовы ўзрост якога выклікаў пашану для таго часу, ледзь было не адправілі на злом. Аднак апублікаваная ў гэты ж час прысвечаная караблю паэма «Old Ironsides» мела вялікі поспех у грамадзян, якія настаялі на захаванні фрэгата. Замест злому карабель прайшоў першы са сваіх шматлікіх аднаўленчых рамонтаў. Падчас амерыканскай грамадзянскай вайны «Канстыт'юшан» служыў у якасці навучальнага карабля, яго ўзбраенне было паменшана да 16 гармат і ён быў перакласіфіцыраваны ў карабель 2-га рангу. У 1878 годзе «Канстыт'юшан» прыняў удзел у Сусветнай выставе у Парыжы.

У 1900 годзе Кангрэс зацвердзіў праект захавання «Канстыт'юшан» у якасці музейнага карабля, аднак фінансаванне з дзяржбюджэту прадугледжана не было. У 1905 годзе было прапанавана вывесці карабель у мора і выкарыстоўваць у якасці мішэні для артылерыйскіх стрэльб, аднак магутная хваля пратэсту прывяла да таго, што ў 1906 годзе з бюджэту было вылучана $100 000 на ўтрыманне і бягучы рамонт карабля, а ў 1907 годзе ён быў адкрыты для наведвання.

1 снежня 1917 года карабель атрымаў імя «Old Constitution» для таго, каб імя «Constitution» мог атрымаць новы лінкар класа «Лексінгтан». 24 ліпеня 1925 года, пасля таго як у адпаведнасці з Вашынгтонскім марскім дагаворам 1923 года пабудову караблёў класа «Лексінгтан» адмянілі (а два недабудаваныя карпусы пераабсталёўвалі ў авіяносцы), «Канстыт'юшан» атрымаў назад сваё імя.

У перыяд з 1927 па 1930 год судна было на рамонце, пасля чаго яго адправілі на буксіры ў турнэ па ЗША, якое доўжылася 3 гады. За гэты час карабель наведаў каля 90 гарадоў, на борт фрэгата паднялося больш за 4,5 млн. чалавек.[3]

Паводле Класіфікацыі караблёў ВМС ЗША 1 верасня 1975 года, каб падкрэсліць яго ўнікальны гістарычны статус, USS Constitution (былы IX 21) быў перакласіфіцыраваны ў клас «none» (нулявы).

Апошні раз «Канстыт'юшан» праходзіў рамонт у 1995 годзе. У 1997 годзе ў гонар імпрэзы да 200-х угодак сваёй пабудовы фрэгат здзейсніў выхад у мора пад парусамі. Да гэтага карабель самастойна не выходзіў у мора на працягу 116 гадоў.

З 5 мая 2016 года судна было пастаўлена ў сухі док ваенна-марской верфі Бостана для рэстаўрацыі і рамонту. Агульная сума ўсіх прац склала каля 15 мільёнаў долараў ЗША. Абноўленае судна было спушчана назад на ваду 23 ліпеня 2017 года.

Сёння знаходзіцца ў гавані горада Бостан, штат Масачусец, па ім праводзяцца экскурсіі[4], з'яўляецца апошняй з шаснаццаці кропак на гістарычнай Сцежцы Волі. Карабель уключаны ў спіс найважнейшых выбітнасцей ЗША.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. а б USS CONSTITUTION. Naval Vessel Register. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 24 мая 2008. (англ.)
  2. Story by JO1 Lorraine Ramsdell, Naval Reserve Office of Information Det. 206 Washington, D.C.. USS Constitution, The History (англ.)(недаступная спасылка). Navy.mil — Official Site of the US Navy (Reviewed: 16 September 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2010.
  3. Гісторыя стварэння і баявы шлях фрэгата «Constitution». proboating.ru. Праверана 3 лістапада 2016.
  4. Паездка ў горад Бостан (ЗША). Экскурсія на самы стары баявы паруснік у свеце — «U.S.S.Constitution». Водгукі. Фота Архівавана 21 ліпеня 2013.

Спасылкі правіць