Ubuntu

Аперацыйная сістэма Linux на базе Debian

Ubuntu (вымаўляецца «убу́нту»; зулу: ubuntu чалавечнасць) — аперацыйная сістэма, дыстрыбутыў Linux. З'яўляецца адгалінаваннем ад Debian GNU/Linux. Распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне, дадаткова даступны прыватнаўласніцкія праграмы.

Ubuntu
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Canonical Group Limited[d][1]
Сямейства АС Linux
Заснавана на Debian[2]
Зыходны код адкрыты
Першы выпуск 20 кастрычніка 2004
Апошняя версія 23.10 (Mantic Minotaur) [1] — 12 кастрычніка 2023
Частата абнаўлення фінальных версій 2 разы ў год (у красавіку і кастрычніку)
Метад абнаўлення Software Updater
Менеджары пакетаў GNOME Software, APT, dpkg, Snap, flatpak
Падтрымлівае мовы больш за 55
Падтрымлівае платформы i386, AMD64, PowerPC, ARM, UltraSPARC[3]
Тып ядра модульнае ядро Linux
Інтэрфейс GNOME[d][4]
Ліцэнзія розныя, у асноўным GNU GPL-сумяшчальныя
Стан актыўны
Рэпазітар зыходнага коду code.launchpad.net/ubuntu
Вэб-сайт ubuntu.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўны распрацоўшчык і спонсар праекта — брытанская кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна развіваецца і падтрымліваецца.

Ubuntu карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux для настольных камп'ютараў. Ён з'яўляецца 4-м у спісе самых папулярных АС для вэб-сервераў. Звычайна новая версія дыстрыбутыва выходзіць кожныя паўгода і падтрымліваецца на працягу паўтарох гадоў абнаўленнямі бяспекі, а версія LTS[5], якая выходзіць раз у 2 гады, падтрымліваецца на працягу 3 гадоў. Серверная версія - на працягу 5 гадоў.

Зноскі

  1. http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 29 ліпеня 2021.
  2. https://web.archive.org/web/20160823232119/http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 23 жніўня 2016.
  3. Платформы UltraSPARC і UltraSPARC T1 падтрымліваюцца толькі ў Server Edition.
  4. https://help.ubuntu.com/lts/ubuntu-help/index.html Праверана 29 ліпеня 2021.
  5. ад англ.: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»

Гл. таксама правіць