ВірусБлакАда(VBA32) — антывіруснае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае беларускай кампаніяй ТДА «ВірусБлакАда».

ВірусБлакАда
Тып Антывірус
Распрацоўшчык ТДА «ВірусБлакАда»
Аперацыйная сістэма Windows XP, Vista, Windows 7
Апошняя версія 3.12.18.0 (Vba32) (1 лютага 2013)
Ліцэнзія shareware
Сайт ТДА "ВірусБлякАда", ООО "ВирусБлокАда"

Сістэмныя патрабаванні правіць

Windows 2000 (SP4 і вышэй) / XP (SP2 і вышэй) / XP Professional x64 Windows Vista (32/64-біт)
Працэсар Intel Pentium 300 МГц і вышэй (або эквівалентны) Intel Pentium 800 МГц і вышэй (або эквівалентны)
Памяць 128 Мб 512 Мб
Свабоднае месца на жорсткім дыску 50 Мб 50 Мб

Функцыі правіць

  • Праверка архіваў, створаных найболей ужывальнымі архіватарамі: RAR, ZIP, ARJ, TAR, GZIP, BZIP2, MS CAB.
  • Апрацоўка і абясшкоджванне паведамленняў у паштовых базах Microsoft Outlook Express, Microsoft Outlook, The Bat!.
  • Аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз і версій праграмы праз Інтэрнэт.
  • Аўтаматычнае абнаўленне да новых версій без неабходнасці пераўсталёўкі.
  • Выкарыстанне тэхналогіі «Deltapatching» для шматкратнага паніжэння аб'ёму інфармацыі, пампуемай з Інтэрнэту пры абнаўленні.
  • Эўрыстычны аналізатар і тэхналогія распазнання вірусаў MalwareScopeТМ, якая значна падвышае эфектыўнасць барацьбы з новымі шкоднымі праграмамі.
  • Ужыванне тэхналогіі SOTeCheck, якая пачынае работу пры малой актыўнасці камп'ютара, для паскарэння работы антывіруса.
  • Эмулятар працэсара з дынамічнай трансляцыяй кода, які апрацоўвае паліморфныя, спакаваныя і зашыфраваныя вірусы, выкарыстоўваецца ў распакавальніку выкананых файлаў, апрацаваных праграмамі абароны кода ад даследавання і праграмамі-пакавальнікамі.
  • Кантроль цэласнасці і аўтаматычная падмена пашкоджаных модуляў.
  • Утыліта налады ўсталявальных пакетаў для працоўных станцый і файлавых сервераў.
  • Утыліта аддаленай усталёўкі.

Вобласці ўжывання правіць

  • Персанальны камп'ютар.
  • Працоўныя станцыі ў сеціве.
  • Файлавыя серверы.
  • Паштовыя серверы пад UNIX-сістэмамі.
  • Серверы Lotus Domino на платформах Microsoft Windows і UNIX.
  • Інтэрнэт-шлюзы.

Спасылкі правіць