Valravn
Valravn — дацкі музычны неафолк гурт. Названа по назве дацкай фальклорнай асобы — крумкача, які з’еў рэшты загінулага ў бітве караля, конунга ці правадыра і які, дзякуючы гэтаму, атрымаў звышнатуральныя магчымасці.
Valravn | |
---|---|
Valravn выступае з канцэртам у 2009 годзе ў Польшчы. Злева направа: Сёрэн Хамерлун, Ана Катрын Эгільстрод, Крыстафер Юл, Марцін Сеэберг. | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | Фолктроніка, сярэднявечная музыка |
Гады | 2005 — 2013 |
Краіна | Данія |
Горад | Капенгаген |
Адкуль | Капенгаген |
Мовы песень | Фарэрская, дацкая, ісландская (усе мовы часта ў архаічных варыянтах) |
Лэйблы | Gateway Music, VME |
Склад |
Сёрэн Хамерлун, Ана Катрын Эгільстрод, Крыстафер Юл, Марцін Сеэберг. |
Звязаныя праекты | Virelai, Asynje, Sorten Muld |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана ў 2005 годзе на аснове гурта «Virelai», які выконваў аўтэнтычную сярэднявечную скандынаўскую музыку. Песні Valravn таксама маюць фальклорную базу і таксама часта з’яўляюцца абпрацоўкі дацкіх, фарэрскіх і ісландскіх балад, якія спяваюцца на архаічных варыянтах нацыянальных моў. Вакал салісткі гурта Аны Катрын Эгілстрод, якая паходзіць з Фарэрскіх астравоў, часта параўноўваецца з голасам Б’ёрк[1]. Акрамя скандынаўскіх краін, гурт гастраліраваў у Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландах, Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і Расіі — у тым ліку на міжнародным фестывале «Камwа» у Пермі (2010), дзе, па меркаванню прадзюсара Аляксандра Чэпарухіна, імі была атрымана роля галоўнага адкрыцця[2].
Гісторыя правіць
Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе, удзельнікі пачыналі сваю творчасць як акустычны фолк-калектыў Virelai. Яны ўжывалі ў сваёй працы сярэднявечныя матывы. Пазней калектыў змяніў назву на Valravn, хоць калектыў Virelai застаўся як паралельны праект. Гучанне набыло новыя характарыстыкі і з’явіліся вакальныя партыі.
У 2007 годзе калектыў выдае аднайменны дэбютны студыйны альбом «Valravn», які атрымаў чатыры зоркі з шасці ў музычным часопісе Gaffa і чатыры зоркі з пяці на AllMusic.[3]
На Danish Music Awards People у 2008 годзе гурт быў намінаваны на «Дацкі артыст года», а іх альбом «Valravn» быў намінаваны на «Дацкі альбом года». Гурт таксама быў намінаваны на «Дацкі дэбют года» пасля выхаду свайго першага альбома.[4]
Калектыў часта гастралюе, адным з найбуйнейшых канцэртаў калектыву быў фестываль German Rudolstadt Tanz & Folk Fest, дзе яны сабралі аўдыторыю ў 70000 гледачоў.
Другі альбом гурта пад назвай «Koder på snor», выдадзены ў 2009 годзе, атрымаў вышэйшыя адзнакі ад часопіса Gaffa (пяць з шасці).[5]
Сеэберг выйграў прэмію «Дацкі інструменталіст года» ў 2010 годзе за свой другі альбом за трэк «Koder på Snor».[6]
Трэці і апошні альбом гурта «Re-Cod3d» месціць рэміксы ўжо вядомых выдадзеных раней кампазіцый і кавер-рэміксы такіх выканаўцаў як Сёрэн Бендзіксен з Сортэн Муль і Кенет Багер. Як і папярэдні альбом, ён атрымаў пяць з шасці зорак у часопісе Gaffa.[7]
У гэтым жа годзе прагучала заява ад двух удзельнікаў (Сеэберга і Хамерлуна) аб выхадзе з гурта.
У 2012 годзе астатнія музыкі працягнулі працу над новым альбомам, якую так і не завяршылі. Дзве кампазіцыі з альбома ўсё ж сталі даступныя ў лічбавым варыянце — «Hànd I Hànd» і «Genuine».[8]
Улетку 2013 года калектыў адыграў апошні развітальны канцэрт і паведаміў у сетцы Facebook аб заканчэнні музычнай дзейнасці і распаду гурта.[9]
Состав правіць
Дыскаграфія правіць
Альбомы правіць
- Danser Duggen Af Jorden (2002, Virelai) — як «Virelai»
- Havmandens Kys (2006, Virelai) — як «Virelai»
- Fra Bølger Og Bjerge (2011, Virelai) — як «Virelai»
- I Danser Vel (2014, Virelai) — як «Virelai»
- Valravn (2007, Not On Label)
- Krunk Krunk (2007, Not On Label)
- Koder På Snor (2009, Westpark Music)
- Re-cod3D (2011, Valravn) — толькі часткова remix and remake
Міньён правіць
- Krunk (2005, Not On Label)
Галерэя правіць
-
Ана Катрын Эгілстрод
-
Сёрэн Хамерлун
-
Марцін Сеэберг
-
Хуан Піна
Зноскі
- ↑ Е. Оборина. Датчане на пермской сцене // «Пермский обозреватель», 30.07.2010.
- ↑ М. Орлова. В Пермь на пятый международный фестиваль «КАМВА» приехали основоположники этнофутуризма // «Российская газета — Пермский край», 29 июля 2010 г.
- ↑ "Euzen og Valravn: Train, Århus". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "Valravn: Valravn". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "Valravn: Koder på snor". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "DMA er klar med nomineringerne". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "Valravn: Re-Cod3d". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "Valravn stopper". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ "Valravn stopper". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.
Спасылкі правіць
- Афіцыйны сайт Virelai : http://www.virelai.dk/musik.htm Архівавана 29 лютага 2016. - альбом 2006 Havmandens Kys
- Відэа — Koder på snor
- Відэа — агульны пошук па Valravn
- Відэа — агульны пошук па Valravn + HD
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Valravn: A unique musical meeting of past, present and future Архівавана 2 снежня 2021.: Інтэрв’ю з Хуанам Піна (англ.)