Gianni Versace S.p.A. (скарочана Versace, вымаўляецца Версачэ) — італьянская кампанія, вытворца моднага адзення і іншых прадметаў раскошы. Кампанія была ўтворана ў 1978 годзе мадэльерам Джані Версачэ, пасля смерці заснавальніка ў 1997 годзе кампанію ўзначаліла яго сястра Данатэла. Эмблемай кампаніі служыць медуза Ранданіні.

Gianni Versace S.p.A.
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю[d][1]
Заснаванне 1978
Заснавальнікі Джані Версачэ
Размяшчэнне  Італія, Мілан
Ключавыя постаці Данатэла Версачэ
Галіна Вытворчасць прадметаў раскошы
Прадукцыя designer clothing[d]
Абарот 336 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў 523
Сайт www.versace.com

Спасылкі правіць

  1. https://www.versace.com Праверана 17 студзеня 2023.