W- і Z-базо́ны — элементарныя часціцы, пераносчыкі слабага ўзаемадзеяння. Іх адкрыццё (CERN, 1983) лічыцца адным з галоўных поспехаў Стандартнай мадэлі фізікі элементарных часціц.

сімвал W±, Z0
маса W: 80,385±0,015 ГэВ/c2[1]
Z: 91,1876±0,0021 ГэВ/c2[2]
статыстыка базон
група калібравальны базон
узаемадзеянне слабае,
гравітацыйнае,
для W-базонаў таксама электрамагнітнае
квантавыя лікі
электрычны зарад W: ±1 e
Z: 0 e
спін 1
каляровы зарад 0
лік спінавых станаў 3
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця ~3×10−25 з
(шырыні распаду:
W-базон 2,141 ГэВ,
Z-базон 2,4952 ГэВ)
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта сумесныя эксперыменты UA1 і UA2, 1983
тэарэтычна абгрунтавана Глэшау, Вайнберг, Салам (1968)

W-часціца названа па першай літары назвы ўзаемадзення — слабае (Weak) узаемадзеянне. Z-часціца атрымала такое імя, бо Z-базон мае нулявы (Zero) электрычны зарад.

Z0 базон не можа ўплываць ні на электрычны зарад, ні які іншы (дзіўнасць і інш.) — толькі спін і імпульс, так што ён ніколі не змяняе пакаленне ці водар часціцы, якая яго выпраменьвае (гл. слабы нейтральны ток).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. J.Beringer et al. (Particle Data Group), Phys. Rev. D86, 010001 (2012). Калібравальныя базоны, W-базон. Даступна на pdglive.lbl.gov (англ.)
  2. J. Beringer et al. (Particle Data Group), Phys. Rev. D86, 010001 (2012). Калібравальныя базоны, Z-базон. Даступна на pdglive.lbl.gov (англ.)