White Horse (песня Тэйлар Свіфт)

«White Horse» (бел. «Белы конь») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 7 снежня 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць у ЗША (№ 13 у Billboard Hot 100, №2 у Hot Country Songs) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод, сярод якіх нават дзве прэміі Грэмі.[1]

«White Horse»
Вокладка сінгла «White Horse» (P175, 2008)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 7 снежня 2008
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Працягласць 3:55
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Love Story»
(2008)
«White Horse»
(2008)
«You Belong with Me»
(2009)

Інфармацыя правіць

Сінгл выйшаў 7 снежня 2008 года і дэбютаваў пад нумарам №13 у Billboard Hot 100[2], а 4 красавіка 2009 года дасягнуў другога месца ў Hot Country Songs.[3][4][5]

У лістападзе 2014 года наклад «White Horse» перавысіў 1,9 мільёна копій у ЗША.[6] На цяперашні час тыраж у Амерыцы складае прыблізна 4 мільёна копій. Акрамя таго, песня атрымала чатыры плацінавыя сертыфікацыі ад Recording Industry Association of America.[7]

Кампазіцыя стала адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100, што стала новым рэкордам гэтага хіт-парада.[8]

Прэм'ера відэакліпа на «White Horse» адбылася 7 лютага 2009 на тэлеканале CMT.[9] Рэжысёрам стала Трэй Фанджой.

31 студзеня 2010 года ў Лос-Анджэлесе адбылася 52-я цырымонія ўзнагароджання музычнай прэміі Грэмі, дзе Тэйлар перамагла у двух катэгорыях: «Лепшая кантры-песня» і «Лепшае выкананне кантры-спявачкай».[10]

Патаемнае пасланне — «All I Ever Wanted Was The Truth» (бел. «Усё, што я калі-небудзь жадала, — гэта праўда»).

Версіі правіць

  • CD Сінглы
  1. White Horse" (Альбомная версія) – 3:55
  2. White Horse" (Радыё версія) – 3:22

Чарты правіць

Тыднёвыя чарты правіць

Чарт (2008–2009) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 41
  Canadian Hot 100 43
  UK Singles 60
  Billboard Hot 100 13
  Hot Country Songs 2

Гадавыя чарты правіць

Chart (2009) Position
  Billboard Hot 100[11] 76
  Hot Country Songs[12] 27

Зноскі

  1. 2009 - 52nd Annual Grammy Awards: Country. Grammy Award. National Academy of Recording Arts and Sciences. Праверана March 16, 2011.
  2. Cohen, Jonathan. Taylor Swift Notches Six Hot 100 Debuts. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (20 лістапада 2008). Праверана July 28, 2010.
  3. Hot Country Songs: week-ending April 4, 2009. Billboard.com. Billboard.com (4 красавіка 2009). Праверана April 11, 2009.
  4. Hot Country Songs: week-ending April 11, 2009. Billboard.com. Billboard.com (11 красавіка 2009). Праверана April 11, 2009.
  5. Hot Country Songs: week-ending April 18, 2009. Billboard.com. Billboard.com (18 красавіка 2009). Праверана April 18, 2009.
  6. Trust, Gary. Ask Billboard: All-Taylor Swift Edition. Billboard. Prometheus Global Media (11 лістапада 2014). Праверана November 11, 2014.
  7. RIAA – Gold & Platinum. "RIAA.com". Recording Industry Association of America. Праверана March 5, 2011.
  8. Pietroluongo, Silvio. Rihanna's 'Roulette' Lands In Hot 100's Top 10. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (12 лістапада 2009). Праверана January 3, 2010.
  9. Taylor Swift's "White Horse" Video to Premiere Exclusively on CMT. CMT News. Viacom (5 лютага 2009). Праверана March 15, 2011.
  10. 2009 - 52nd Annual Grammy Awards: Country. Grammy Award. National Academy of Recording Arts and Sciences. Праверана March 16, 2011.
  11. Best of 2009 – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
  12. Year End Charts - Hot Country Songs - Issue Date: 2009. Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана August 15, 2011.