Windows Vista — аперацыйная сістэма сямейства Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Longhorn».

Windows Vista
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft Corporation
Сямейства АС Windows NT
Заснавана на Windows Server 2003[d]
Першы выпуск 30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў)
30 студзеня 2007 (для звычайных карыстальнікаў)
Апошняя версія 6.0 (Build 6002.18005.090410-1830) Service Pack 2 (SP2) RTM — 25 мая 2009
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d]
Падтрымлівае платформы IA-32[d] і x86_64[d]
Тып ядра Гібрыднае ядро
Інтэрфейс Windows Aero
Ліцэнзія Microsoft EULA
Стан
  • Гістарычны.
  • Асноўная падтрымка: спынена 10 красавіка 2012 года[1]
  • Пашыраная падтрымка: Windows Vista SP2: спынена 11 красавіка 2017 года[2]
Вэб-сайт Windows Vista - хатняя старонка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісаны рымскімі лічбамі.

Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сістэма. Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista — Windows Server 2008.

30 лістапада 2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[3]

Па даных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 года[4].

Гісторыя правіць

На раннім этапе распрацоўкі сістэма была вядомая пад кодавым імем Longhorn (па імі бара Longhorn Saloon блізка ад лыжнага курорта Вістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 года. Праз некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 года паўнавартасная версія Windows Vista даступная для вытворцаў абсталявання. Публічны рэліз для канечных карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 года.

Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія намячаліся ў Windows Vista, былі апушчаны Microsoft з-за абуранасці грамадскасці. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур'ёзнага падзення прадукцыйнасці OpenGL у параўнанні з Direct3D і да фіксацыі версіі OpenGL. Асцярогі не апраўдаліся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[5]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сістэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасцю.

Зноскі

  1. It's the end of mainstream support for Windows Vista. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 11 красавіка 2012.
  2. Патрабаванні Office 365 да сістэмы. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
  3. Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers(недаступная спасылка). PressCentre. Microsoft New Zealand (30 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2007. Праверана 9 лістапада 2009.
  4. Статыстыка на жнівень, W3schools.
  5. Windows Vista абзавялася натыўнай падтрымкай OpenGL.

Спасылкі правіць

Microsoft правіць

Крытыка правіць