Xiaomi Inc. (кіт.: 小米科技, скарочана Mi, вымаўляецца Сяомі) — кітайская прыватная кампанія, заснаваная ў 2010 годзе. Xiaomi займаецца вытворчасцю спажывецкай электронікі, бытавой тэхнікі і праграмнага забеспячэння. Гэта другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Huawei.

Xiaomi
кіт.: 小米科技
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d]
Заснаванне 6 красавіка 2010
Заснавальнікі Лэй Цзюнь[d][1] і Lin Bin[d][1]
Размяшчэнне
Галіна спажывецкая электроніка[d][2], бытавая тэхніка і мабільны тэлефон
Прадукцыя апаратнае забеспячэнне, сеткавае абсталяванне, building automation[d] і праграмнае забеспячэнне
Аперацыйны прыбытак
  • 20 млрд $
Чысты прыбытак
  • 13,5 млрд (2018)
Актывы
  • 254 млрд ¥ (2020)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 16 683 чал. (31 снежня 2018)[3]
Даччыныя кампаніі Redmi[d], Huami Corporation[d], Meitu[d], Ninebot[d], Black Shark[d], Roborock[d] і POCO[d]
Сайт mi.com/global/ (англ.)

Назва правіць

Xiaomi у перакладзе з кітайскай азначае «проса».

Гісторыя правіць

Xiaomi заснавалі восем партнёраў 6 красавіка 2010 года. Мільярдэра Лэя Цзюня, сузаснавальніка кампаніі, які займае затым пазіцыю генеральнага дырэктара, называюць кітайскім Джобсам. Яму належыць больш за 30 % акцый Xiaomi.

Асноўнай дзейнасцю кампаніі з’яўляецца вытворчасць смартфонаў, лік мадэляў якіх стварае сёння шырокі спектр ад бюджэтных да флагманскіх рашэнняў. 16 жніўня 2010 года Xiaomi афіцыйна запусціла першую MIUI прашыўку, заснаваную на Android.

Кампанія заняла 338-е месца ў рэйтынгу Fortune Global 500 і стала самай маладой кампаніяй ў ім.

Зноскі

Спасылкі правіць